Юлій III, Папа Рымскі
| Юлій III Iulius PP. III |
||
|
||
|---|---|---|
| 7 лютага 1550 — 23 сакавіка 1555 | ||
| Каранацыя: | 22 лютага 1555 | |
| Царква: | Рымска-каталіцкая царква | |
| Папярэднік: | Павел III | |
| Пераемнік: | Марцэл II | |
| Імя пры нараджэнні: | Джавані Марыя Чокі дэль Монтэ Giovanni Maria Ciocchi del Monte |
|
| Нараджэнне: | 10 верасня 1487 Рым, Папская вобласць |
|
| Смерць: | 23 сакавіка 1555 (67 гадоў) Рым |
|
| Прыняцце свяшчэннага сану: | невядома | |
| Епіскапская хіратанія: | 1513 | |
| Кардынал з: | 1536 | |
ЮЛІЙ ІІІ (лац.: Iulius III; па нараджэнні Джавані Марыя Чокі дэль Монтэ, італ.: Giovanni Maria Ciocchi del Monte; 10 верасня 1487 — 23 сакавіка 1555) — папа рымскі з 7 лютага 1550 да 23 сакавіка 1555.
Джавані дэль Монтэ нарадзіўся ў Рыме ў сям'і юрыста. Назначаны архібіскупам Сіпонта ў 1513 і біскупам Павіі па сумяшчэнні ў 1520. У 1536 папа рымскі Павел ІІІ назначыў дэль Монтэ кардыналам-біскупам Палестрыны. У 1545 кардынал дэль Монтэ стаў першым прэзідэнтам Трыдэнцкага сабору. Пасля смерці папы Паўла ІІІ канклаў кардыналаў, які працягваўся дзесяць тыдняў, абраў дэль Монтэ новым папам.
Папа Юлій ІІІ быў прыхільнікам езуітаў. Ён спансіраваў кампазітара Джавані П'ерлуіджы да Палестрыну, архітэктара Джорджу Вазары і мастака Мікеланджэлу. Паводле тагачасных крытыкаў Юлія ІІІ, папа не асабліва цікавіўся царкоўнымі і палітычнымі справамі.