Юліюш Бардах

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юліюш Бардах
польск.: Juliusz Bardach
Дата нараджэння 3 лістапада 1914(1914-11-03)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 студзеня 2010(2010-01-26)[2] (95 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці афіцэр, гісторык, адвакат
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды
ордэн «Крыж Грунвальда» III класа залаты крыж Заслугі сярэбраны крыж Заслугі кавалер Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы камандор ордэна Адраджэння Польшчы афіцэр ордэна Адраджэння Польшчы кавалер ордэна Адраджэння Польшчы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юліюш Бардах (польск.: Juliusz Bardach; 3 лістапада 1914, Адэса26 студзеня 2010, Варшава) — вядомы польскі навуковец, даследчык праўнай, гістарычнай і палітычнай культуры, прызнаны аўтарытэт сярод юрыстаў і гісторыкаў. Класік гісторыка-прававой думкі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Юнацтва Ю. Бардаха прайшло ў Вільні. Вывучаў права ва Універсітэце Стэфана Баторыя, быў вучнем вядомых прафесараў Стэфана Эрэнкройца і Генрыха Лаўмянскага. Перад атрыманнем дыплома (верасень 1935) дэбютаваў на VI Усеагульным з'ездзе польскіх гісторыкаў удзелам у дыскусіі «Траціна ў старадаўнім літоўскім праве». У Вільні Ю. Бардах напісаў і апублікаваў у «Ateneum Wileńskiе» і «Wiadomości Studium Prawa Litewskiego USB» некалькі рэцэнзій. Таксама ў Вільні была апублікавана амаль 100-старонкавая праца «Адопцыя ў літоўскім праве XV і XVI ст.» (1938), якая стала асновай доктарскай дысертацыі, абароненай у Ягелонскім універсітэце толькі пасля вайны, у 1948 г. У часы 2-й сусветнай вайны ваяваў у шэрагах Арміі Людовай у СССР. У 1945—1947 гг. быў ваенным аташэ польскага пасольства ў Маскве. З 1950 года Ю. Бардах — прафесар Варшаўскага ўніверсітэта. Член аўтарытэтных польскіх навуковых пляцовак, у тым ліку Польскай Акадэміі Навук (з 1983), доктар honoris causa польскіх і замежных навучальных устаноў. Меў шырокае прызнанне сярод універсітэцкай моладзі.

Кірункі дзейнасці[правіць | правіць зыходнік]

Кірункі навуковай дзейнасці: стан права — спосаб стварэння і ўспрыняцце; праўная думка, дактрыны, ідэі, навучанне праву; функцыянаванне права ў практыцы; ацэнкі, стаўленне да права. Часавы дыяпазон Ю. Бардаха вялізарны — ад ранняга Сярэднявечча да сучаснасці. Асаблівае месца ў яго дзейнасці займае гістарычная і этнічная Літва, перадусім XV—XVIII ст. Пра гэта сведчаць фундаментальныя зборы, апублікаваныя ў палітычнай сітуацыі, калі польская літуаністыка працавала ў вельмі складаных умовах. Тагачасны працы гэтай тэматыкі ўяўлялі сабою адносна някідкія для цэнзуры доследы, апублікаваныя ў часопісах і памятных кнігах. Сапраўднай падзеяй стала выданне асобнага тома даследаванняў Ю. Бардаха «Штудыі з дзяржаўнага ладу і права Вялікага Княства Літоўскага XIV—XVIII ст.» (Беласток — Варшава, 1970), адзначанага больш чым дзесяткам рэцэнзентаў, у тым ліку найвыдатнейшым на тыя часы знаўцам тэмы Г. Лаўмянскім. Памяці Г. Лаўмянскага, які трагічна загінуў у 1984 г., Ю. Бардах прысвяціў чарговы фундаментальны збор «Пра даўнюю і нядаўнюю Літву» (Познань, 1988), дзе закранаюцца, згодна з назвай, яшчэ і XIX — пачатак XX ст. Выданне таксама было адзначана шматлікімі водгукамі, гэтым разам збольшага суайчыннікаў.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бібліяграфія Ю. Бардаха налічвае 564 пазіцыі. Сярод іх — шматтомавая «Гісторыя дзяржавы і права Польшчы» (галоўны рэдактара і аўтар значнай часткі тэкстаў, датычных перыяду да падзелаў Рэчы Паспалітай); яе шмат разоў перавыдадзеная аднатомавая версія (напісаная сумесна з Багуславам Леснадорскім і Міхалам Петшакам); аднатомавая сінтэза «Гісторыя польскага сойму» (галоўны рэдактар і тэкст, прысвечаны перыяду да 1795 г.); манаграфія «Вацлаў Мацяёўскі і яго сучаснікі» (Варшава, 1971); зборы: «Літоўскія статуты і рымскае права» (Варшава, 1999), «Themis і Klio, або права і гісторыя» (Варшава, 2001), «У аб'ектыве навукі і ў люстэрку памяці (пра вучоных, пісьменнікаў, палітыкаў XIX і XX ст.)» (2004). Таксама нельга не згадаць шматкроць перавыдадзены, смелы для свайго часу (1954) падручнік «Гісторыя Польшчы па 1466 г.» (сумесна з А. Гейштарам, Г. Лаўмянскім, Э. Малечынскай), які давялося абараняць ад тагачаснай навуковай марксісцкай моладзі, якая «мысліла правільна».

Ю. Бардах высока ацэнены як на Захадзе, так і на Усходзе, асабліва ў Вільні, Кіеве і Мінску. У Мінску Ю. Бардах уваходзіць у склад рэдакцыйнай рады «Беларускага Гістарычнага Агляду», дзе ў 2002 г. па-беларуску выйшаў том выбраных прац Ю. Бардаха «Штудыі з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]