Юліуш Косак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Юліюш Косак)
Юліуш Косак
польск.: Juliusz Kossak
Фатаграфія
Дата нараджэння 15 снежня 1824(1824-12-15)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 лютага 1899(1899-02-03)[4][1][…] (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Міхал Косак[d]
Дзеці Войцех Косак і Tadeusz Kossak[d]
Род дзейнасці мастак, ілюстратар, графік, рысавальнік
Жанр гістарычны жывапіс і батальны жанр
Вучоба
Уплыў на Józef Szermentowski[d]
Член у
Узнагароды
Імператарскі аўстрыйскі ордэн Франца Іосіфа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Юліуш Косак

Юліуш Косак (польск.: Juliusz Kossak; 15 снежня 1824, в. Вісніч, каля Кракава — 3 лютага 1899) — польскі жывапісец, ілюстратар. Бацька В. Косака.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Вывучаў права ў Львоўскім універсітэце, жывапісу вучыўся ў Я. Машкоўскага. Падарожнічаў па Валыні, Падоллі, землях б. ВКЛ. Удзельнічаў у падзеях аўстрыйскай рэвалюцыі (1848) у Львове. 3 1851 жыў у Пецярбургу, з 1852 — у Варшаве, Бруселі, у 1855—61 у Парыжы вучыўся ў А.Вернэ. У 1862—68 кіраўнік мастацкага аддзела варшаўскага часопіса «Tygodnik Ilustrowany» («Ілюстраваны штотыднёвік»). Пасля падарожжаў па Баварыі і Аўстрыі асеў у Кракаве.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Партрэт князя Юзафа Панятоўскага на кані (1897)

Шмат увагі аддаваў гістарычнаму жанру, напісаў шэраг батальных карцін з гісторыі Польшы і ВКЛ XV—XVII ст.: «Уладзіслаў Ягайла пад Грунвальдам» (1862), «Выручэнне Смаленска» (1879), «Сабескі пад Венай» (1882), «Паход татараў» (1887), «Уезд Яна III у Вену» (1897). Вайне 1812 года прысвечана карціна «Т. Тышкевіч пераходзіць Дзвіну» (1890) і інш. Ілюстраваў гістарычную «Трылогію» Г. Сянкевіча, творы А. МіцкевічаПан Тадэвуш», «Гражына» і інш.), Ю. Славацкага, Дж. Байрана. Аўтар партрэтаў дзяржаўных дзеячаў Рэчы Паспалітай, гісторыка І. Лялевеля і інш.

«Выручэнне Смаленска» (1879)

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Варатнікова А. Косак // ЭГБ ў 6 т. Т. 4. Мн., 1997.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]