Юлія Міхайлаўна Канэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Юлія Канэ)
Юлія Міхайлаўна Канэ
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 21 верасня 1931(1931-09-21) (92 гады)
Месца нараджэння
Муж Рыгор Саламонавіч Бярозкін
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці літаратуразнаўца, перакладчыца
Мова твораў беларуская і руская
Грамадская дзейнасць
Член у

Юлія Міхайлаўна Канэ (нар. 21 верасня 1931, Масква) — беларускі літаратуразнавец, перакладчыца.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сям’і інжынера. У 1945 годзе разам з бацькамі пераехала ў Мінск. Скончыла аддзяленне журналістыкі БДУ ў 1954 годзе. У 1954—1955 гг. — літсупрацоўнік, стыліст у рэдакцыях газет Літвы. У 1955—1959 гг. працавала на Мінскім аўтамабільным заводзе рэдактарам у аддзеле галоўнага канструктара, у газеце «Піянер Беларусі» (1959). Член СП СССР (1961). З 1992 года жыве ў Ізраілі, на 2006 год у горадзе Ход ха-Шарон[1]. Удава вядомага літаратуразнаўца Рыгора Бярозкіна.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютавала ў друку ў 1951 годзе. Як літаратурны крытык выступае з 1958 года. Выдала кнігі «Дзень сённяшні» (1962), манаграфію «Янка Брыль» (Масква, 1964), «Плынь» (1983), «Як паветра і хлеб: Жыццёвы і творчы шлях Янкі Брыля» (1988). Час ад часу тэль-авіўскія выданні друкуюць яе допісы.

Таксама працуе ў галіне перакладу і перакладазнаўства. Перакладае на беларускую з рускай, армянскай і ідыш. Пераклала на беларускую мову творы М. Галшаяна, С. Ханзадзяна, А. Айвазяна і іншых армянскіх пісьменнікаў. На рускую мову пераклала аповесці К. Каліны «Маці і сын», «Бурштынавыя пацеркі» («Тяжелая палата»), «Крылаты конь», шэраг апавяданняў В. Хомчанкі і інш. Уклала том Шолам-Алейхема для серыі «Скарбы сусветнай літаратуры» (1992, разам з Гіршам Рэлесам)[1].

Зноскі

  1. а б «Мы яшчэ тут!»:…

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]