Юлія Сяргееўна Раскіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юлія Раскіна
Асабістая інфармацыя
Пол жанчына
Грамадзянства
Дата нараджэння 9 красавіка 1982(1982-04-09) (41 год)
Месца нараджэння
Ліцэнзія FIG [1]
Найлепшыя вынікі на чэмпіянатах свету
Найлепшыя вынікі на Алімпіядзе

Юлія Сяргееўна Раскіна (нар. 9 красавіка 1982 года, Мінск) — беларуская спартсменка, мастацкая гімнастыка ў індывідуальных практыкаваннях. На Алімпіядзе ў Сіднеі (Аўстралія) выйграла сярэбраны медаль у індывідуальным мнагабор’і па мастацкай гімнастыцы. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2000).

Спартыўныя вынікі[правіць | правіць зыходнік]

  • 1997 Чэмпіянат свету, Берлін — 5-е месца індывідуальнае мнагабор’і; 6-е месца скакалка; 2-е месца каманда.
  • 1998 Чэмпіянат свету, Севілья — 3-е месца булавы; 5-е месца абруч; 4-е месца стужка; 5-е месца скакалка.
  • 1999 Чэмпіянат свету, Осака — 2-е месца мяч; 3-е месца групавое мнагабор’і; 2-е месца індывідуальнае мнагабор’і; 2-е месца стужка; 4-е месца скакалка; 2-е месца каманда.
  • 1999 Чэмпіянат Еўропы, Будапешт — 8-е месца мяч; 2-е месца абруч, індывідуальнае мнагабор’і; 3-е месца стужка; 8-е месца скакалка.
  • 2000 Фінал Кубка свету, Глазга — 3-е месца мяч, абруч, стужка; 5-е месца скакалка.
  • 2000 Чэмпіянат Еўропы, Сарагоса 1-е месца мяч; 4-е месца абруч; 2-е месца індывідуальнае мнагабор’і; 3-е месца стужка; 5-е месца скакалка.
  • 2000 Алімпійскія Гульні Сідней 2-е месца індывідуальнае мнагабор’і.

Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Трэніруе гімнастак на федэральнай базе падрыхтоўкі зямлі Бадэн-Вюртэмберг (Германія). Падрыхтавала гімнастку Дар’ю Варфаламееў  (ням.), якая ўзяла адразу пяць медалёў на Чэмпіянаце свету. Нямецкі алімпійскі спартыўны саюз адзначыў яе ў намінацыі «Найлепшы трэнер» у 2022 годзе.

Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

18 жніўня падпісала адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[1].

Зноскі