Юлія Уладзіміраўна Цімашэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юлія Уладзіміраўна Цімашэнка
укр.: Юлія Володимирівна Тимошенко
Сцяг14прэм’ер-міністр Украіны
18 снежня 2007 — 11 сакавіка 2010[1]
Прэзідэнт Віктар Андрэевіч Юшчанка
Віктар Фёдаравіч Януковіч
Папярэднік Віктар Фёдаравіч Януковіч
Пераемнік Мікалай Янавіч Азараў
Сцяг Народны дэпутат Украіны VI склікання
23 лістапада 2007 — 19 снежня 2007
Сцяг Народны дэпутат Украіны V склікання
25 мая 2006 — 14 чэрвеня 2007
Сцяг11-ы прэм'ер-міністр Украіны
24 студзеня 2005 — 8 верасня 2005
(в. а. да 4 лютага 2005)
Прэзідэнт Віктар Андрэевіч Юшчанка
Папярэднік Мікалай Янавіч Азараў (в. а.)
Пераемнік Юрый Іванавіч Еханураў
Сцяг Народны дэпутат Украіны IV склікання
14 мая 2002 — 4 лютага 2005
Сцяг Віцэ-прэм'ер-міністр Украіны па ТЭК
30 снежня 1999 — 19 студзеня 2001
Прэзідэнт Леанід Данілавіч Кучма
Кіраўнік урада Віктар Андрэевіч Юшчанка
Сцяг Народны дэпутат Украіны III склікання
12 мая 1998 — 2 сакавіка 2000
Сцяг Народны дэпутат Украіны II склікання
16 студзеня 1997 — 12 мая 1998

Нараджэнне 27 лістапада 1960(1960-11-27)[3] (63 гады)
Імя пры нараджэнні Юлія Володимирівна Грігян
Бацька Уладзімір Абрамовіч Грыгян
Маці Людміла Мікалаеўна Цялегіна
Муж Аляксандр Генадзевіч Цімашэнка
Дзеці Яўгенія Аляксандраўна Цімашэнка
Грамадзянства Сцяг Украіны Украіна
Веравызнанне праваслаўе, УПЦ КП
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук
Прафесія інжынер-эканаміст
Дзейнасць эканаміст, палітык, прадпрымальнік
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды

Ордэн Святой Варвары[2] у 1998 годзе ад УПЦ МП.

Нагрудны знак «Шахцёрская слава» 3 ступені
Нагрудны знак «Шахцёрская слава» 2 ступені
Нагрудны знак «Шахцёрская слава» 2 ступені
Сайт tymoshenko.ua
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ю́лія Уладзі́міраўна Цімашэ́нка (укр.: Юлія Володимирівна Тимошенко), на нараджэнні Грыгя́н, потым змяніла прозвішча на матчына Цяле́гіна (нар. 27 лістапада 1960, Днепрапятроўск) — украінская палітык, лідарка палітычнага руху «Батьківщина» і БЮЦ (Блок Юліі Цімашэнка), адна з лідараў «Аранжавай рэвалюцыі». Прэм’ер-міністр Украіны ў 2005 годзе і з 18 снежня 2007 да 3 сакавіка 2010 года.

Біяграфія

Юлія Цімашэнка нарадзілася і жыла ў Днепрапятроўску, у 1984 годзе скончыла эканамічны факультэт мясцовага ўніверсітэта. У 1979 годзе пабралася шлюбам з партыйным функцыянерам Аляксандрам Цімашэнкам.

На пачатку 1990-х гадоў Цімашэнка сур’ёзна занялася бізнесам. Паводле некаторых ацэнак, у 1996 годзе кіраваная ёй сетка кампаній «Аб’яднаныя энергасістэмы Украіны» (асноўны імпарцёр газу з Расіі ва Украіну) кантралявала чвэрць эканомікі краіны. На той момант Юлія Цімашэнка была самай багатай жанчынай Украіны.

У 1999 годзе яна стала віцэ-прэм’ерам ва ўрадзе Віктара Юшчанкі. Пасля адстаўкі ўрада Віктара Юшчанкі Юлію Цімашэнку абвінавацілі ў карупцыі. Яна нават часова трапіла ў турму, дзе правяла некалькі тыдняў. Яе бізнес-імперыя была дашчэнту разбураная, і тады Цімашэнка пайшла ў палітыку. У 2002 годзе яе блок («Блок Юлії Тимошенко») паказаў неблагі вынік падчас парламенцкіх выбараў (7,2 %), а Цімашэнка стала адным з самых рэзкіх і радыкальных крытыкаў прэзідэнта Кучмы.

У першым студзеньскім нумары 2005 года вядомы ўкраінскі часопіс «Карэспандэнт» назваў Юлію Цімашэнку «рэвалюцыянерам году» (2004). На думку рэдакцыі, без яе падтрымкі і напору Віктару Юшчанку наўрад ці хапіла б рашучасці давесці справу да перамогі. Нават непахісныя праціўнікі назвалі Цімашэнку «галоўнай сілай і адначасова галоўнай слабасцю» ўкраінскай апазіцыі.

Юлія Цімашэнка была асноўнай паплечніцай Віктара Юшчанкі на прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне ў 2004 г., адным з лідараў «Аранжавай рэвалюцыі», пасля якой Юшчанка стаў прэзідэнтам Украіны.

У студзені 2005 года Віктар Юшчанка прызначыў Цімашэнку прэм’ер-міністрам, але затым у верасні 2005 зняў яе з гэтай пасады. Пасля наступных парламенцкіх выбараў, на якіх БЮЦ атрымаў 30,7 % галасоў, Юлія Цімашэнка з 18 снежня 2007 г. зноў заняла пасаду прэм’ер-міністра Украіны.

Кандыдат на пасаду прэзідэнта Украіны на выбарах 2010 г., выйшла ў другі тур выбараў (7 лютага), дзе саступіла Віктару Януковічу. 3 сакавіка 2010 г. пайшла ў адстаўку з пасады прэм’ер-міністра.

5 жніўня 2011 г. арыштаваная, 11 лістапада 2011 г. прызнана вінаватай у перавышэнні службовых паўнамоцтваў і асуджана да 7 гадоў пазбаўлення волі.

11 кастрычніка 2011 года Пячэрскі суд Кіева вырак Ю. Цімашэнку да 7 гадоў зняволення за «перавышэнне службовых паўнамоцтваў»[4]. 22 лютага 2014 г. Вярхоўная Рада Украіны ўхваліла Пастанову № 751 «Аб выкананні міжнародных абавязкаў Украіны адносна вызвалення Цімашэнкі Ю. В.» паводле рашэння Еўрапейскага суда па правах чалавека ад 30 красавіка 2013 г. датычна «палітычнай матываванасці» пераследу[5]. Адразу па вызваленні прыбыла з Харкава на «Еўрамайдан». Публічна абвясціла пра рашэнне балатавацца на пост Прэзідэнта Украіны[6][7].

На выбарах у 2014 годзе Юлія Цімашэнка атрымала 2 месца з 12,81 % галасоў выбарцаў; Пётр Парашэнка перамог у першым туры[8].

Зарэгістраваная ў якасці кандыдата на выбарах прэзідэнта ў 2019 годзе. На выбарах заняла трэцяе месца з 13,40 % галасоў выбарцаў і не прайшла ў другі тур[9].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Вярхоўная Рада Украіны
  2. «Вялікамучаніца» Цімашэнка нечакана атрымала яшчэ і шахцёрскі ордэн. Архівавана 4 лістапада 2013. 24.ua (29.8.2008).
  3. Julija Tymoschenko // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Суд даў Цімашэнцы 7 гадоў // Звязда : газета. — 12 кастрычніка 2011. — № 195 (27058). — С. 3. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
  5. "Юлія Цімашэнка выйшла на волю". Еўрарадыё. 22 лютага 2014. Праверана 25 верасня 2015. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка)
  6. Тимошенко: «Мы должны наказать всех виновных, иначе не будем достойны памяти погибших» (ДОБАВЛЕНЫ ФОТО) (укр.)
  7. Юлія Тимошенко вже на Майдані, попрощалася з загиблими (укр.)
  8. ЦВК порахувала 100 % протоколів. У Порошенка майже 55 %
  9. Результати голосування

Спасылкі