Юлія Пятроўна Хітрая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Юлія Хітрая)
Юлія Хітрая
Пол жаночы
Поўнае імя Юлія Пятроўна Хітрая
Спецыялізацыя плаванне[d]
Нарадзілася 11 верасня 1989(1989-09-11) (34 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 180 см
Вага 66 кг[1]

Юлія Пятроўна Хітрая (нар. 11 верасня 1989, Баранавічы, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларуская плыўчыха. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Пачала займацца плаваннем у СДЮШАР-4 пад кіраўніцтвам трэнера Аляксандра Палягошкі[2].

6-е месца на Чэмпіянаце Еўропы 2010 на “кароткай вадзе” на дыстанцыі 50 в/ст, неаднаразовая чэмпіёнка Беларусі.

Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2012 года ў эстафеце 4×100 метраў вольным стылем, дзе беларускі абнавілі рэкорд Беларусі (3.40,67), але занялі 13-е месца з 16-ці[3].

Бронзавая прызёрка чэмпіянату Еўропы на кароткай вадзе 2013 года на дыстанцыі 4×50 вольным стылем[4].

На Чэмпіянаце Еўропы на кароткай вадзе 2014 года заняла 6-е месца на дыстанцыі 4 м х 50 вольным стылем[5].

Чэмпіёнка Беларусі 2015 года на дыстанцыі 100 м вольным стылем[6].

Срэбраная прызёрка чэмпіянату Беларусі 2016 года на дыстанцыях 50 м і 100 м вольным стылем, а таксама ў эстафеце 4 × 100 м вольным стылем і ў камбінаванай эстафеце 4 × 100 мікст[7].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]