Юлія Цімашэнка

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
Ю. Цімашэнка падчас прэс-канферэнцыі

Юлія ЦІМАШЭНКА, па-ўкраінску: Юлія Тимошенко, дзявоч.: Грыгян (нар. 27 лістапада 1960) — украінскі палітык, лідэр палітычнага руху «Батьківщина» і БЮТ (Блок Юліі Цімашэнка), адна з лідэраў «Аранжавай рэвалюцыі». Прэм'ер-міністар Украіны ў 2005 і з 18.12.2007.

[правіць] Біяграфічны нарыс

Юлія Цімашэнка нарадзілася ў Днепрапятроўску (Украіна), у 1984 скончыла эканамічны факультэт мясцовага унівэрсытэту.

На пачатку 1990-х гг. Ю. Цімашэнка занялася бізнэсам. Кіраваная ёй сетка кампаній «Аб'яднаныя энэргасыстэмы Украіны» (асноўны імпарцёр газу з Расіі ва Украіну) стала адной з буйнейшых украінскіх кампаній.

У 1999 Ю. Цімашэнка стала віцэ-прэм'ерам ва ўрадзе В. Юшчанкі. Пасля адстаўкі ўраду была абвінавачана ў карупцыі, трапіла ў турму, дзе правяла некалькі тыдняў. У хуткім часе праявіла сябе як самастойны палітык: у 2002 «Блок Юліі Цімашэнка») падчас парламэнцкіх выбараў атрымаў 7,2%, а сама яна стала адным з самых рэзкіх і радыкальных крытыкаў прэзідэнта Л. Кучмы.

Юлія Цімашэнка была асноўнай паплечніцай Віктара Юшчанкі на прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне ў 2004, адным з лідэраў «Аранжавай рэвалюцыі», пасля якой Юшчанка стаў прэзідэнтам Украіны.

У студзені 2005 В. Юшчанка прызначыў Ю. Цімашэнка прэм'ер-міністрам, але затым у верасні 2005 зняў яе з гэтай пасады. Пасля наступных парламенцкіх выбараў, на якіх БЮТ атрымаў 30,7% галасоў, Юлія Цімашэнка з 18 снежня 2007 ізноў заняла пасаду прэм'ер-міністра Украіны.

[правіць] У Сеціве


Commons