Юны лучнік
|
|
|
| Мікеланджэла | |
| Юны лучнік, каля 1491 —1492 рр. | |
| іт. Giovane arciere | |
| Мармур. Вышыня: 97 см | |
| Музей мастацтва Метраполітэн, Нью-Ёрк, ЗША |
«Юны лучнік» (іт. Giovane arciere) — мармуровая статуя, створаная каля 1491 — 1492 гг. Аўтарам гэтай скульптуры лічаць Мікеланджэла[1], хоць гэта і не падтрымлівае шэраг даследчыкаў, у прыватнасці Уільям Уолес[2]. Гэтую статую яшчэ называюць «Манхэтэнскім Амурам», і даследчыкі мяркуюць, што менавіта гэтая праца з'яўляецца страчанай статуяй «Купідон ў натуральную велічыню»[3], выкананага Мікеланджэла па замове Якопа Галі[а][4].
Змест |
Гісторыя [правіць]
Статуя «Юны лучнік» была куплена архітэктарам Стэнфардам Уайтам (англ.: Stanford White) для Манхэтэнскай рэзідэнцыі сям'і Пэйн Уітні (англ.: Payne Whitney). Гэты будынак быў Нью-Ёркскі офісам аддзела культуры пасольства Францыі ў ЗША[5]. Скульптура была ўстаноўлена ў холе, над фантанам, дызайн якога распрацаваў Уайт.
У 1990 році її ретельніше оглянув Джеймс Девід Дрейпер (англ.: James David Draper), куратар музея мастацтва Метраполітэн. Дрэйпер вырашыў, што гэта праца фларэнційскага скульптара, які быў знаёмы з тэхнікай Бертольда дзі Джавані, настаўніка Мікеланджэла.
У 1996 і 1997 гадах выйшлі публікацыі Кэтлін Вейл-Харыс Брант (англ.: Kathleen Weil-Garris Brandt), прафесара Інстытута мастацтваў і Каледжа навук і мастацтваў Нью-Ёркскага ўніверсітэта, у «Burlington Magazine», у якіх аўтарства гэтай статуі прыпісвалася Мікеланджэла[2].
З 2009 года скульптура знаходзіцца ў Нью-Ёркскім музеі мастацтва Метраполітэн, ва ўмовах асаблівай арэнды ад Францыі. Тэрмін арэнды — 10 гадоў[5].
Апісанне [правіць]
Гэта незавершаная мармуровая фігура аголенага хлопчыка. У скульптуры адсутнічаюць рукі і ногі ад каленяў. Выраз твару хлопца спакойны, галава некалькі схілена налева.
Кучаравыя валасы юнага лучніка Брант лічыць доказ аўтарства Мікеланджэла, тады як Джэймс Бек (англ.: James Beck), прафесар Калумбійскага ўніверсітэта, падкрэсліваў яго ненатуральнасць, імпрэсіяністычнасць[1]. Завершанасць калчана таксама выклікае пытанні, бо для скульптара не было тыповым завяршаць другарадную дэталь, пакінуўшы няскончаным вочы і вушы[1]. Таксама ў кампазіцыі статуі адсутнічае контрапост, што можна лічыць доказам юнацтва[б] і недасведчанасці Мікеланджэла (Дрэйпер).
Спіна хлопца таксама выклікае пытанні. Брант лічыць, што гэта яшчэ адзін доказ неспрактыкаванасці Мікеланджэла, але на думку Леа Стайнберга, «занадта доўгая крыжавая костка супярэчыць нармальнай даўжыні спіны»[1].
Заўвагі [правіць]
- а. ^ Гл. «Амур, які стаіць»
- б. ^ У той час Мікеланджэла споўнілася 15 або 16 гадоў
Спасылкі [правіць]
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 Miranda Siegel Is This a Michelangelo? Or a persuasive nineteenth-century fake? (25 кастрычніка 2009). Праверана 21 сакавіка 2012.
- ↑ 2,0 2,1 Ann Landi Little Archer, Big Mystery (1 снежня 2009). Праверана 21 сакавіка 2012.
- ↑ Вазарі, 1970, с. 308
- ↑ Adrian Darmon Michelangelo in Paris (2000). Праверана 10 красавіка 2012.
- ↑ 5,0 5,1 Marble Sculpture Attributed to Michelangelo on Loan to Metropolitan Museum from French Republic (2 лістапада 2009). Праверана 21 сакавіка 2012.
Для далейшага чытання [правіць]
- Jean-René Gaborit. Le Cupidon de Manhattan : un Michel-Ange retrouvé ? — М.: Réunion des Musées Nationaux, 2000. — 56 с. (фр.)
Крыніцы [правіць]
- Вазарі Д. Життєписи найславетніших живописців, скульпторів та архітекторів = іт. Le Vite de’piu eccelenti Pittori, Scultori e Architetti — К.: Мистецтво, 1970. — С. 296 —429, 497 —507. — 520 с.
| На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |