Юньнань-Гуйчжоўскае нагор'е

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Юньнань-Гуйчжоўскае нагор'е
Юньнань-Гуйчжоўскае нагор'е
Пейзаж нагор'я

Юньнань-Гуйчжоўскае нагор'е (кіт. 云贵高原) знаходзіцца на поўдні Кітая, аб'ядноўвае Юньнаньскае нагор'е на захадзе і Гуйчжоўскае нагор'е на ўсходзе.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня каля 1000 км, шырыня да 400 км. На захадзе —- хрыбты вышынёй 1800 — 4000 м, падзеленыя глыбокімі далінамі рэк Меконг, Салуін, Хонгха і інш. На ўсходзе горы паніжаюцца да 1000 — 1200 м і ўтвараюць бессістэмную групу кароткіх хрыбтоў і масіваў. Складзена пераважна з крышталічных парод і вапнякоў. Развіты своеасаблівыя карставыя ландшафты. Клімат субтрапічны мусонны. Вечназялёныя і лістападныя лясы, рэдкалессі.

У далінах вырошчваюць рыс, кукурузу, трапічныя культуры. Некалькі лясных заказнікаў.

Юньнаньскае нагор'е[правіць | правіць зыходнік]

Юньнаньскае нагор'е — больш высокая, заходняя частка Юньнань-Гуйчжоўскага нагор'я. Да Юньнаньскага нагор'я адносяць і паўднёвыя хрыбты Сіна-Тыбецкіх гор.

Усходняя і цэнтральная часткі нагор'я маюць вышыню 1800 — 2000 м, горныя хрыбты на захадзе ўздымаюцца да вышыні 3000 — 4000 м. Складзена са старажытных крышталічных парод, перакрытых вапнякамі мезазою. Радовішчы волава, фасфарытаў. Высокая сейсмічнасць. Пашыраны карст. Галоўныя рэкі Меконг, Салуін, Хонгха месцамі працякаюць у цяснінах глыбінёю да 1-2 км. Горныя азёры — Дзяньчы, Фусяньху, Эрхай.

Сярэдняя тэмпература студзеня 4-10°С, ліпеня 19-25 °С. Ападкаў 1000-1500 мм, на наветраных схілах гор больш за 2000 мм. Каля 20% нагор'я займаюць лясы. Трапічныя лясы (пальмы, фікусы, бананы і інш.) вышэй змяняюцца субтрапічнымі лясамі (вечназялёныя і лістападныя дубы, юньнаньская хвоя і інш.) і лугамі.

У катлавінах і на раўніннай паверхні вырошчваюць рыс, чай, садавіну, цытрусавыя і інш.

Гуйчжоўскае нагор'е[правіць | правіць зыходнік]

Гуйчжоўскае нагор'е — усходняя частка Юньнань-Гуйчжоўскага нагор'я.

Даўжыня каля 600 км, шырыня да 500 км, пераважная вышыня каля 1000 м. Складзена з вапнякоў, пясчанікаў і гліністых сланцаў. Развіты карст («каменныя лясы», паркавыя палі, варонкі, калодзежы, пячоры).

Хваёвыя і дубова-букавыя лясы, зараснікі бамбуку.

У міжгорных катлавінах — пасевы рысу, кукурузы, батату; на ўсходзе вырошчваюць субтрапічныя культуры (чай, бавоўнік, лакавае і тунгавае дрэвы, хурму).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Юньнань-Гуйчжоўскае нагор'е // БелЭн у 18 т. Т. 18, кн. І. - Мн., 2004.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]