Юрый Іванавіч Малееў

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Юрый Малееў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Юрый Іванавіч Малееў
Нарадзіўся 20 сакавіка 1968(1968-03-20) (46 гадоў)
Быхаў
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Мінск
Пасада старшы трэнер
Кар'ера
Клубная кар'ера*
1985 Сцяг СССР Дняпро (Магілёў) 9 (1)
1986 — 1987 Сцяг СССР Дынама (Мінск) 0 (0)
1988 Сцяг СССР Дынама (Брэст) 26 (3)
1989 — 1991 Сцяг СССР Дняпро (Магілёў) 88 (13)
1991 — 1995 Сцяг Польшчы Завіша (Быдгашч) 78 (12)
1995 — 1996 Сцяг Беларусі Атака-Аўра (Мінск) 13 (0)
1996   Сцяг Беларусі Атака-Аўра-2 (Мінск) 1 (2)
1996 — 1998 Сцяг Беларусі МПКЦ (Мазыр) 49 (7)
1999 — 2000 Сцяг Беларусі Тарпеда-МАЗ (Мінск) 47 (2)
2001 — 2003 Сцяг Беларусі Тарпеда (Жодзіна) 74 (13)
Нацыянальная зборная**
1995 — 1996 Сцяг Беларусі Беларусь 9 (0)
Трэнерская кар'ера
2003 — 2004 Сцяг Беларусі Тарпеда (Жодзіна) трэнер
2004 — 2006 Сцяг Беларусі Тарпеда (Жодзіна)
2006 Сцяг Беларусі Лакаматыў (Мінск)
2009 — 2010 Сцяг Беларусі Беларусь (да 17)
2010 — 2014 Сцяг Беларусі Славія-Мазыр
2014 — Сцяг Беларусі Мінск трэнер

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах.

Юрый Малееў (нар. 20 сакавіка 1968, Быхаў) — былы беларускі футбаліст (гуляў на пазіцыі паўабаронцы), а потым трэнер.

Кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Ігравая[правіць | правіць зыходнік]

У савецкі час гуляў за магілёўскі «Дняпро», пасля выступаў у Польшчы. У 1995 вярнуўся ў Беларусь, выступаў за розныя клубы. У 1996 у складзе мазырскага МПКЦ стаў чэмпіёнам Беларусі. З 2001 гуляў за жодзінскае «Тарпеда», у складзе якога скончыў кар'еру ў 2003.

У 1995—1996 гуляў за нацыянальную зборную Беларусі.

Трэнерская[правіць | правіць зыходнік]

У 2003 пачаў трэнерскую кар'еру ў жодзінскім «Тарпеда». Спачатку быў гуляючым трэнерам, а з 2004 па сярэдзіну 2006 — галоўным трэнерам жодзінцаў.

У другой палове 2006 узначальваў мінскі «Лакаматыў», пазней — юнацкую зборную Беларусі.

У сакавіку 2010 прызначаны галоўным трэнерам мазырскай «Славіі». Прывёў мазырскі клуб да перамогі ў Першай лізе 2011 і вяртання ў Вышэйшую лігу.

У Вышэйшай лізе «Славія» пад кіраўніцтвам Малеева не здолела замацавацца: у сезоне 2012 перадапошняе месца, а ў 2013 апошняе і зноў вылет у Першую лігу.

У студзені 2014, пасля вылету «Славіі», перайшоў у «Мінск» на пасаду старшага трэнера[1].

Мае трэнерскую ліцэнзію катэгорыі "Pro".

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Ігравыя[правіць | правіць зыходнік]

Трэнерскія[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі