Юрый Аляксандравіч Карачун
Юрый Аляксандравіч Карачун | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 снежня 1931 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 чэрвеня 1997 (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Жанр | графіка |
Вучоба | |
Вядомыя працы | альбомы «Янка Купала ў творчасці мастакоў», «Якуб Колас у творчасці мастакоў» (1982). |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юрый Аляксандравіч Карачун (27 снежня 1931, Менск — 11 чэрвеня 1997, Мінск) — беларускі мастак-графік, мастацтвазнаўца, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1992), дырэктар Дзяржаўнага мастацкага музея Беларусі ў 1977—1997 гадах.
Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Асноўныя працы: малюнкі «Сосны», «Крым. Місхор», «Гурзуф»; акварэлі «Першы снег», «Прага». З’яўляўся аўтарам-складальнікам альбомаў «Янка Купала ў творчасці мастакоў» і «Якуб Колас у творчасці мастакоў» (1982), аўтарам кнігі пра народнага мастака БССР Яўгена Зайцава. Працы Юрыя Карачуна захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Беларускім музеі народнай архітэктуры і побыту, Літаратурным музеі Якуба Коласа.
Памяці мастака[правіць | правіць зыходнік]
27 снежня 2006 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь увяло ў паштовы абарот мастацкі канверт з арыгінальнай маркай «75 гадоў з дня нараджэння Ю. А. Карачуна», падрыхтаваны выдавецкім цэнтрам «Марка» РУП «Белпошта». У дзень выхаду канверта ў абарот на Мінскам паштамце было праведзена спецыяльнае памятнае гашэнне. Мастак канверта і спецштэмпеля Арцём Рыбчынскі. Колер масцікі — чорны. Тыраж 56 тысяч экзэмпляраў[1].
Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Карачун Ю. А. «Якуб Колас у творчасці мастакоў». — Мінск, 1982.
- Карачун Ю. А. «Янка Купала ў творчасці мастакоў». — Мінск, 1982.
- Карачун Ю. А. «Евгений Зайцев». — Минск: Беларусь, 1988. — 134 с.
Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Белпочта. 75 лет со дня рождения Ю. А. Карачуна (руск.) (12 снежня 2006). Праверана 26 ліпеня 2011.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 61. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі. — Т. 4. — С. 374. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0495-2.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 2. Габой — Карціна. — С. 686. — 702 с. — 9 500 экз.
- Беларускі саюз мастакоў: Энцыклапедычны даведнік / аўтар-складальнік Б. А. Крэпак і інш. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — С. 246. — 664 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
Юрый Аляксандравіч Карачун на Вікісховішчы |
- Б. Крэпак. Яго я зваў проста Юра… // Культура. — 2017. — № 3.
- Нарадзіліся 27 снежня
- Нарадзіліся ў 1931 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 11 чэрвеня
- Памерлі ў 1997 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Постаці Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
- Выпускнікі Маскоўскага ўніверсітэта друку
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Графікі Беларусі
- Графікі паводле алфавіта
- Мастацтвазнаўцы Беларусі
- Мастакі Беларусі
- Мастакі XX стагоддзя
- Мастакі СССР
- Асобы на марках
- Людзі на паштовых канвертах