Юрый Крыжаніч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Юрый Крыжаніч (харв. Juraj Križanić; каля 1617 — 12 верасня 1683) — харвацкі багаслоў, філосаф, пісьменнік, лінгвіст-паліглот, гісторык, этнограф, публіцыст і энцыклапедыст, святар-місіянер, прыхільнік уніі каталіцкайі і праваслаўнай цэркваў і адзінства славянскіх народаў. Прыехаў у Маскву у 1659. У 1661 годзе быў абвінавачан у падтрымцы уніятаў і адпраўлены ў сылку ў Табольск, дзе правёў 16 гадоў. У Табольску Крыжаніч напісаў свае асноўныя працы: «Палітыка», «Аб боскім правідзе», «Тлумачэнне гістарычных прароцтваў», «Аб святым хрышчэнні», «Граматычныя пошукі аб рускай мове (ідэя агульнаславянскай мовы)».

Жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Памятная таблічка ў Вараждзіне, дзе жыў Крыжаніч

Крыжаніч нарадзіўся ў 1617 ці ў 1618 годзе у мястэчку Обрх каля горада Біхач, у сям'і небагатага землеўласніка. Ва ўзросце 15 гадоў, пасля смерці бацькі, Юрый стаў рыхтавацца да прыняцця святарскага звання. Ён вучыўся спачатку на радзіме, ў Загрэбскай каталіцкай семінарыі, дзе рыхтавалі святароў харвацкай грэкакаталіцкай царквы. Потым — у Венскай семінарыі, а пасля перайшоў у Балонню, дзе акрамя багаслоўскіх навук займаўся юрыдычнымі. Быў святаром-місіянерам, працаваў у ватыканскай кангрэгацыі прапагады веры. Шмат падарожнічаў па Еўропе (Вена, Варшава і г. д.). Дасканала валодаючы, акрамя сваёй роднай мовы, нямецкай, лацінскай і італьянскай, ён у 1640 годзе пасяліўся ў Рыме, дзе паступіў у грэчаскі Калегіюм святога Афанасія, які быў спецыяльна створаны Ватыканам дзяля прапаганды уніі сярод паслядоўнікаў грэчаскай веры. У 1642 годзе абараніў доктарскую дысертацыю ў Рыме. У гэты час Крыжаніч быў пасвечаны ў сан загрэбскага каноніка. Вывучаў грэчаскую мову набыў вялікія веды ў візантыйскай літаратуры і стаў гарачым прыхільнікам уніі. Яго мэтай было сабраць усе найважнейшыя творы «схізматыкаў», г. зн. праваслаўных тэолагаў, якія пісалі супраць дагматаў папізма. Вынікам гэтага было некалькі твораў на лацінскай мове, і асабліва «Усеагульная бібліятэка схізматыкаў». Гэта мерапыемства прывяло да яго знаёмства з рускай мовай, так як яму трэба было ведаць і творы, напісаныя супраць уніі па-руску. Пакінуў калегіюм, Юрый заставаўся ў Рыме да 1656 года, з'яўяючыся членам ілірыйскага таварыства св. Іераніма. Наведаў Канстанцінопаль, дзе яшчэ глыбей пазнаёміўся з грэчаскай літаратурай. Апынўшыся ў Вене ў 1658 годзе, Крыжаніч сустрэўся там з маскоўскім пасланнікам Якавам Ліхаровым. Рускія паслы набіралі іншаземцаў, жадаючых паступіць на службу да цара. Крыжаніч сам прыйшоў да іх з прапановай сваёй службы цару. Прыехаў у Маскву у 1659 годзе Крыжаніч не змог знайсці ўзаемапаразумення з рускімі ўладамі. Яго погляды на адзіную, незалежную ад зямных спрэчак Хрыстовую царкву былі недапушчальнымі як для абаронцаў праваслаўя, так і для каталікоў. 20 студзеня 1661 года Крыжаніча саслалі ў Табольск. Пры гэтым яму давалі грошы сем рублёў з палцінай у месяц. Крыжаніч прабыў у ссылцы 16 гадоў, але не страціў прысутнасці духа і напісаў там самыя выдатныя свае творы. Пасля смерці цара Аляксея Міхайлавіча, 5 сакавіка 1676 года Крыжаніч атрымаў дарскае дараванне і дазвол вярнуцца ў Маскву, а потым і з'ехаць з Расіі. З 1676 жыў у Польшчы, уступіў у ордэн Езуітаў. Загінуў 12 верасня 1683 пад Венай падчас бітвы з асманамі, удзельнічаючы ў ваенным паходзе Яна сабескага.

«Руски језик» Крыжаніча[правіць | правіць зыходнік]

Križanić - Gramatično izkazanje ob ruskom jeziku.png

У 1661 годзе Крыжаніч прыязжае ў Табольск. Менавіта там ён больш за ўсё думае аб шляхах аб'яднаня славян. Крыжаніч прыходзіць да думкі, што адзінства дзяржаўнае, рэлігійнае і культурнае павінна быць дапоўнена адзінствам моўным. Але да таго часу стараславянская мова безнадзейна састарэла. Які ж сродак зносін павінен быць асноўным у агульнаславянскай дзяржаве? І тут харвацкі манах зразумеў тое, што ў наш час не могуць зразумець шмат хто з навкукоўцаў і палітыкаў. Ён зраўумеў, што выбраць мовай міжнацыянальных зносін адну з нацыянальных моў — значыць даць неабгрунтаваныя прывілегіі аднаму народу і ушчаміць тым самым іншыя. Такім чынам Крыжаніч прыйшоў да высновы аб стварэнні агульнаславянскай мовы. Вялізны матэрыял для гэтага быў сабраны, заставалася толькі сістэматызаваць яго, што і зрабіў Крыжаніч у сваёй працы «Граматично изказанје об руском језику». У сваёй працы ён прымяніў сапраўды навуковы падыход. Перш за ўсё, Крыжаніч імкнуўся стварыць менавіта славянскую мову, без іншаземных запазычванняў. Выбіраючы словы і граматычныя канструкцыі, ён надаваў ім такую форму, якая б была блізкай да ўсіх славянскіх моў. Аснову лексікі складалі словы, агульныя для ўсіх моў гэтай групы. Калі ж не было агульнага слова, яно запазычвалася з якой-небудзь канкрэтнай мовы. Пры гэтым крытэрыям для выбара была ступень распаўсюджанасці гэтага слова. 60 % слоў былі агульнаславянскага паходжання, 10 % — рускія і царкоўнаславянскія, 9 % — сербскахарвацкія, 2,5 % — польскія, потым балгарскія, украінскія і г. д. Атрымалася як-бы «сярэднястатыстычная» славянская мова. Гэтая мова была вельмі гібкай і дазваляла лёгка ствараць новыя словы з маючыхся элементаў. Алфавіт выкарыстоўваўся лацінскі, хаця Крыжаніч дапускаў выкарыстоўванне мкірыліцы. У «Граматичном изказании» быў дадзены бліскучы параўнальны аналіз славянскіх моў. Гэта былас прешая ў Еўропе праца па параўнальнаму мовазнаўству. Марачы аб усталяванні адзінства паміж усімі славянскімі народамі, Крыжаніч жадаў стварыць для іх адзіную славянскую мову. У Сібіры ён з гэтай мэтай напісаў «Граматично изказанjе об руском језику» (1666), папярэдзіў, што ён мае на увазе не адну са славянскіх моў, але мову ўсіх славян, таму прапанаваная ім мова не супадае ні з адной з вядомых. Ствараючы штучную мову, ў якой пераважаюць элементы рускай, сербскай і харвацкай моў, Крыжаніч у сваёй граматыцы імкнуўся пазбегнуць якога бы то не было іншамоўнага ўплыва. З-за гэтага ён, высока ацэньваючы граматыку Мялеція Сматрыцкага, папракаў яго за тое, што ён «нашего языка на греческіе і латінскіе узорі претварайт». Пры ўсёй штунасці, граматыка Крыжаніча ўяўляе з сабе першы попыт параўнальнага вывучэння роэных славянскіх моў: на такім параўнанні заснаваны ўсе вывады граматыкі. Штучная мова, скампанаваная Крыжанічам з аб'яднання разнамоўных лексічных і граматычных элементаў, быў выкарыстаны ім самім ў яго літаратурнай дзейнасці. Разлічваючы на практычныя вынікі сваіх праектаў, Крыжаніч вельмі абцяжарыў для сучаснікаў карыстанне сваімті творамі, калі замест даступнай нават у Маскве лацінскай мовы, пераходзіў на гэтую вынайдзеную ім сербска-харвацка-рускую гутарку.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]