Юрый Львовіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Юрый Львовіч
Юрій І Львович.png
Выява на асабістай пячатцы
сцяг
Князь галіцкі і валынскі
1301 — 1308
Папярэднік: Леў Данілавіч
Пераемнік: Леў і Андрэй Юр'евічы
сцяг
2-гі кароль Русі
1301 — 1308
Папярэднік: Даніла Раманавіч
 
Смерць: 18 сакавіка 1308({{padleft:1308|4|0}}-{{padleft:3|2|0}}-{{padleft:18|2|0}})
Род: Раманавічы (Рурыкавічы)
Бацька: Леў Данілавіч
Маці: Канстанцыя (нар. каля 1235), дачка Белы Арпада
Жонка: 1) Ксенія(?) (?—1286), дачка Яраслава, князя Цвярскога
2) Яфімія (?—1308), дачка Казіміра, князя Куяўскага
Дзеці: ад 2-га шлюбу.: Леў Юр'евіч,
Андрэй Юр'евіч,
Марыя (жонка князя Трайдзеня I Мазавецкага),
Анастасія (жонка Аляксандра Цвярскога)

Юрый Львовіч (паміж 1253 і 1260 — 24 красавіка 1308) — князь галіцка-валынскі (насіў тьпул «караля Русі»).

Сын галіцкага князя Льва Данілавіча, унук Данілы Раманавіча. Хросным бацькам Юрыя Львовіча быў літоўскі князь Войшалк. Пры жыцці бацькі трымаў Заходнюю Валынь з гарадамі Холм, Чэрвень, Мельнік і Дарагічын (пасля — толькі 2 апошнія). Каля 1277 разам з іншымі князямі ўдзельнічаў у татарскім паходзе на літоўскія ўладанні ў Панямонні. Калі ў Бярэсці даведаўся, што татары ваююць каля Новагародка, то самачынна з луцкім князем Мсціславам Данілавічам рушыў на Ваўкавыск, дзе быў разбіты літоўцамі. Неўзабаве рушыў на Гародню, захапіў вежу перад гарадской брамай, пасля чаго заключыў з гарадзенцамі мір. Удзельнічаў у татарскім паходзе на Венгрыю (1285), паходах на Польшчу (1286, 1287). Разам з бацькам неаднаразова ўмешваўся ў міжусобіцы польскіх князёў. Дамагаўся ў стрыечнага дзядзькі, хворага князя Уладзіміра Васількавіча права на валоданне Бярэсцем, але атрьмаў адмову. У 1289 (?) з дапамогай мясцовых змоўшчыкаў захапіў Бярэсце, Камянец і Бельск-Падляшскі. Мсціслаў Данілавіч, якому гэтыя гарады належалі па спадчыне, Юрыю Львовічу прыгразіў татарамі, і той пакінуў усе 3 гарады, абрабаваўшы там двары Уладзіміра Васількавіча. Пасля смерці бацькі (1301?) Юрый Львовіч атрымаў усе галіцкія і валынскія землі, у т.л. Берасцейскую. Прыкладна ў 1303—04 ён заснаваў Галіцкую мітраполію (другую на Русі пасля Кіеўскай), у якую ўвайшла і Тураўская епархія. Пры Юрыі Львовічу Галіцка-Валынскае княства дасягнула росквіту. Польскі храніст Я. Длугаш адзначаў: «Быў ён муж мудры, ласкавы і шчодры для духавенства, пры яго ўладзе Руская зямля цешылася спакоем і славілася сваім багаццем».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пазднякоў В. Юрый Львовіч // ЭГБ у 6 т. Т. 6. Кн. ІІ. Мн., 2003.