Юрый Мечыслававіч Астравух

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Юрый Астравух
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Юрый Мечыслававіч Астравух
Нарадзіўся 21 студзеня 1988(1988-01-21)[1] (36 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 180 см
Вага 75 кг[2]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2005 Беларусь Ліда 19 (1)
2006—2010 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 8 (0)
2008   Беларусь Савіт (Магілёў) 23 (0)
2009   Беларусь Белшына (Бабруйск) 22 (0)
2010   Беларусь Тарпеда (Жодзіна) 17 (0)
2011 Беларусь Ведрыч-97 (Рэчыца) 25 (1)
2012—2015 Беларусь Мінск 103 (8)
2016—2018 Беларусь Дынама (Мінск) 47 (0)
2018—2021 Беларусь Мінск 47 (0)
2022 Беларусь Слуцк 26 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2004—2005 Беларусь Беларусь (да 17) 9 (0)
2006—2007 Беларусь Беларусь (да 19) 6 (0)
2009—2011 Беларусь Беларусь (да 21) 12 (0)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 26 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 снежня 2017

Юрый Астравух (нар. 21 студзеня 1988, Ліда) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец лідскага футбола, хутка перайшоў у барысаўскі БАТЭ. У складзе барысаўчан не замацаваўся, аддаваўся ў арэнды, а ў 2011 годзе стаў іграком рэчыцкага «Ведрыча-97», дзе стаў асноўным іграком.

У студзені 2012 года перайшоў у «Мінск» і неўзабаве замацаваўся ў аснове на пазіцыі левага абаронцы. У сезоне 2013 чаргаваўся на гэтай пазіцыі з Мілашам Рнічам, часам выкарыстоўваўся ў якасці левага паўабаронцы.

У снежні 2013 года падоўжыў кантракт з мінскім клубам[3]. У першай палове сезона 2014 звычайна выхадзіў на замену, а пасля зыходу з каманды Мілаша Рніча ўлетку 2014 года замацаваўся на пазіцыі левага абаронцы.

У снежні 2014 года стала вядома аб тым, што Астравух застанецца ў «Мінску» на наступны сезон[4]. Сезон 2015 распачаў асноўным левым абаронцам, але потым нярэдка выкарыстоўваўся і ў паўабароне.

14 снежня 2015 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[5]. У складзе дынамаўцаў спачатку гуляў у аснове (на пазіцыі левага абаронцы або паўабаронцы), але са жніўня стаў рэдка з’яўляцца на полі. У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[6]. У сезоне 2017 выхадзіў у стартавым складзе, толькі ў канцы сезона страціў месца ў аснове. У снежні 2017 года падпісаў новый кантракт з «Дынама»[7].

У жніўні 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў «Дынама»[8] і неўзабаве вярнуўся ў «Мінск»[9], дзе стаў іграком стартавага складу. У студзені 2019 года падоўжыў кантракт з «гараджанамі»[10]. У сезоне 2019 амаль не гуляў з-за траўм, у 2020 годзе вярнуў месца ў аснове. У сезоне 2021 стаў капітанам каманды, але з’яўляўлся на полі нерэгулярна, нярэдка заставаўся на лаўцы запасных ці па-за складам. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[11].

Са студзеня 2022 года пачаў трэніравацца са «Слуцкам» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[12]. Замацаваўся ў стартавым складзе случан. У лютым 2023 года падоўжыў кантракт са слуцкім клубам[13], аднак з-за забароны Міністэрства спорту і турызму не трапіў у заяўку «Слуцка» на сезон і не ўдзельнічаў у афіцыйных матчах. Некаторы час працягваў трэніравацца з камандай, аднак пазней пакінуў клуб[14].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, у тым ліку трапіў на чэмпіянат Еўропы ў Даніі ўлетку 2011 года (але на полі не з’яўляўся).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Yuri Ostroukh // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. http://sfc-slutsk.by/person/391
  3. "Дечко, Бегунов и Остроух продлили контракты с «Минском»". goals.by [руская]. 2013-12-09. Архівавана з арыгінала 2014-02-19.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: unfit URL (link)
  4. "Минск" расстался с Ранджеловичем. Остроух продлил контракт с клубом (руск.). football.by (1 снежня 2014). Праверана 26 студзеня 2024.
  5. Минское "Динамо" подписало контракты с Юрием Остроухом и Валерием Жуковским (руск.). football.by (14 снежня 2015). Праверана 26 студзеня 2024.
  6. Минское "Динамо" продлило контракт с Остроухом (руск.). football.by (2 снежня 2016). Праверана 26 студзеня 2024.
  7. Минское "Динамо" подтвердило продление контракта с Остроухом (руск.). football.by (8 снежня 2017). Праверана 26 студзеня 2024.
  8. Минское "Динамо" рассталось с Остроухом (руск.). football.by (1 жніўня 2018). Праверана 26 студзеня 2024.
  9. Юрий Остроух подписал контракт с "Минском" (руск.). football.by (1 жніўня 2018). Праверана 26 студзеня 2024.
  10. Остроух продлил контракт с "Минском" (руск.). football.by (21 студзеня 2019). Праверана 26 студзеня 2024.
  11. Остроух покинул "Минск" (руск.). football.by (8 снежня 2021). Праверана 26 студзеня 2024.
  12. Юрий Остроух стал игроком "Слуцка" (руск.). football.by (9 лютага 2022). Праверана 26 студзеня 2024.
  13. Юрий Остроух продлил контракт со "Слуцком" (руск.). football.by (7 лютага 2023). Праверана 26 студзеня 2024.
  14. Александр Гуринович: "Медали выигрываются благодаря деталям и личностям" (руск.). football.by (8 верасня 2023). Праверана 26 студзеня 2024.