Юрый Радзівіл, 1556—1600

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Кардынал Юрый Радзівіл
Jerzy Radziwiłł
Кардынал Юрый Радзівіл
Ананімны партрэт (XVII стагоддзе)
біскуп Кракаўскі
9 жніўня 1591 — 21 студзеня 1600
Царква: Каталіцкая Царква
 
Нараджэнне: 31 мая 1556({{padleft:1556|4|0}}-{{padleft:5|2|0}}-{{padleft:31|2|0}})
Лукішкі пад Вільна Літва
Смерць: 21 студзеня 1600({{padleft:1600|4|0}}-{{padleft:1|2|0}}-{{padleft:21|2|0}}) (43 гады)
Рым
Пахаваны: Рым
Бацька: Мікалай Хрыстафор Радзівіл «Чорны»
Маці: Елізавета Шыдлавецкая
Прыняцце свяшчэннага сану: 10 красавіка 1583
Епіскапская хіратанія: 26 снежня 1583
Кардынал з: 12 снежня 1583

Юрый РАДЗІВІЛ (Ежы; 31.5.1556, в. Лукішкі, цяпер у межах Вільні23.1.1600), царкоўны і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.

Сын Мікалая Радзівіла ("Чорнага").

Вучыўся ў Лейпцыгскім універсітэце (да 1572); вывучаў філасофію і тэалогію ў Рымскім калегіуме (1575-76). У дзяцінстве выхоўваўся ў кальвінісцкім духу, у 1576 перайшоў у каталіцызм. Каад'ютар (памочнік-намеснік) біскупа В. Пратасевіча (1574-81). Біскуп віленскі (1581-91), атрымаў званне кардынала (1583). Актыўна змагаўся супраць Рэфармацыі, у 1581 упершыню ўвёў у сваёй дыяцэзіі цэнзуру друку, у 1582 на ўласныя сррдкі адкрыў каталіцкую духоўную семінарыю ў Вільні. У 1582-84 адначасова намеснік караля (губернатар) у Інфлянтах, але гэтая пасада была яму ў цяжар. Пасля смерці Стафана Баторыя на элекцыйным сейме 1587 падтрымліваў прадстаўніка аўстрыйскай дынастыі Габсбургаў Максіміліяна, але абраны быў Жыгімонт III Ваза. Пасля збліжэння Жыгімонта III у 1589 з Габсбургамі ўплыў Ю. Радзівіла пры двары зноў вырас. 3 1591 біскуп кракаўскі. Спрыяў шлюбу Жыгімонта III з эрцгерцагіняй з дома Габсбургаў Ганнай (1592). Адзін з бліжэйшых дарадчыкаў караля, у 1596-97 вёў перагаворы пра далучэнне Рэчы Паспалітай да антытурэцкай каталіцкай лігі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]