Юрый Уладзіміравіч Нікулін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Юрый Нікулін
Russia-2001-stamp-Yuri Nikulin.jpg
Марка Расіі, прысвечаная Юрыю Нікуліну
Імя пры нараджэнні:

Юрый Уладзіміравіч Нікулін

Дата нараджэння:

18 снежня 1921({{padleft:1921|4|0}}-{{padleft:12|2|0}}-{{padleft:18|2|0}})[1]

Месца нараджэння:

Дзямідаў, Смаленская губерня, РСФСР

Дата смерці:

21 жніўня 1997({{padleft:1997|4|0}}-{{padleft:8|2|0}}-{{padleft:21|2|0}})[1] (75 гадоў)

Месца смерці:

Масква, Расійская Федэрацыя

Грамадзянства:

Flag of the Soviet Union.svg СССРСцяг Расіі Расія

Прафесія:

акцёр, Шаблон:Цыркавы артыст (Шаблон:Клоўн), рэжысёр, тэлевядучы

Узнагароды:
Герой Сацыялістычнай Працы  — 1990
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені
Ордэн Леніна  — 1980 Ордэн Леніна  — 1990 Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Ордэн «Знак Пашаны» Медаль «За адвагу» — 1945
Медаль Жукава
Медаль «За працоўную доблесць»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «За абарону Ленінграда»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» 20 years of victory rib.png
30 years of victory rib.png
Юбілейны медаль «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «Ветэран працы»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «У памяць 250-годдзя Ленінграда»
Народны артыст СССР— 1973 Заслужаны артыст РСФСР Народны артыст РСФСР— 1969 Дзяржаўная прэмія РСФСР імя братоў Васільевых — 1970
IMDb:

ID 0631994

Commons-logo.svg Юрый Нікулін на ВікіСховішчы

Ю́рый Уладзі́міравіч Ніку́лін (18 снежня 192121 жніўня 1997) — савецкі і расійскі акцёр і клоўн. Народны артыст СССР (1973). Герой Сацыялістычнай Працы (1990).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 18 снежня 1921 года ў Дзямідаве (цяпер Смаленскай вобласці). Бацька, Уладзімір Андрэевіч (18981964), дэмабілізаваўшыся з Чырвонай Арміі і скончыўшы курсы Палітасветы, уладкаваўся ў драматычны тэатр у Дзямідаве. Тамсама была актрысай і яго маці, Лідзія Іванаўна (19021979).

У 1925 годзе яго сям'я перабралася ў Маскву.

8 лістапада 1939 года быў пакліканы ў войска, служыў у 115-м зенітна-артылерыйскім палку. Падчас савецка-фінскай вайны зенітная батарэя, дзе ён служыў, знаходзілася пад Сестрарэцкам і ахоўвала паветраныя падыходы да Ленінграду. У Вялікую Айчынную вайну ваяваў пад Ленінградам да 1943 годзе. Увесну 1943 захварэў на запаленне лёгкіх і быў накіраваны ў ленінградскі шпіталь, а адразу пасля выпіскі быў кантужаны падчас авіяналёту. Выпісаўшыся, у жніўні 1943 быў накіраваны ў 72-і асобны зенітны дывізіён пад Колпіна. Дэмабілізаваны ў маі 1946 годзе ў званні старэйшага сяржанта; за час вайны быў узнагароджаны медалямі «За адвагу», «За абарону Ленінграда» і «За перамогу над Германіяй». Член ВКП (б) з 1943 годзе[2].

Спрабаваў паступіць ва Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі і тэатральныя інстытуты, аднак прыёмныя камісіі не знаходзілі ў яго акцёрскіх здольнасцей. У рэшце рэшт паступіў у студыю кляўнады пры Маскоўскім цырку на Цвятным бульвары. Скончыўшы навучанне, стаў працаваць асістэнтам разам з папулярным тады клоўнам Карандашом. Падчас працы пазнаёміўся з Міхалам Шуйдзіным. Разам з Карандашом Нікулін і Шуйдзін неаднаразова ездзілі на гастролі па краіне і набіраліся цыркавога досведу. У 1950-м Шуйдзін і Нікулін разам сышлі ад Карандаша праз працоўны канфлікт[3]. Пачаўшы працаваць самастойна, яны склалі знакаміты клоўнскі дуэт Нікулін і Шуйдзін[2], хоць па характары былі абсалютна розныя.

Нікулін спыніў выступы ў 60-гадовым узросце (1981) і перайшоў на пасаду галоўнага рэжысёра цырку на Цвятным бульвары[4]. З 1982 — дырэктар цырку. Пры ім быў пабудаваны цалкам новы будынак цырку, адкрыты ў 1989 годзе.

У 1949 годзе Юрый Нікулін пазнаёміўся з Таццянай Пакроўскай, якая неўзабаве стала яго жонкай. 14 лістапада 1956 ў сям'і Нікуліных нарадзіўся сын Максім.

Юрый Уладзіміравіч Нікулін сканаў 21 жніўня 1997 годзе пасля аперацыі на сэрцы і пахаваны на Новадзявочых могілках Масквы.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Юрый Нікулін дэбютаваў у кіно параўнальна позна, у 36-гадовым узросце, і з першых карцінаў зарэкамендаваў сябе непараўнальным рознахарактарным акцёрам. Ён прынёс з цыркавай арэны на экран розныя ролі-маскі, шырока выкарыстоўваючы цыркавую эксцэнтрыку і фактуру (піратэхнік, фільм «Дзеўчына з гітарай», 1958; Клячкін «Непаддаючыеся», 1959; Балбес, «Цалкам сур'ёзна», 1961). Адна з кінанавелаў, «Сабака Барбос і незвычайны крос» рэжысёра Леаніда Гайдая, паклала пачатак ролям, якія забяспечылі акцёру ўсенародную любоў.

Самымі вядомымі фільмамі з удзелам Юрыя Нікуліна з'яўляюцца кінакамедыі «Дыяментавая рука», «12 крэслаў», «Старыя-разбойнікі».

У апошнія гады жыцця вёў гумарыстычную перадачу «Белы папугай», з'яўляўся адным са сталых удзельнікаў перадачы «У нашу гавань заходзілі караблі».

У 1991 годзе прымаў удзел у апошнім выпуску капітал-шоу «Поле цудаў» з Уладзіславам Лісцевым.

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 1958 — «Дзеўчына з гітарай» (піратэхнік)
  • 1959 — «Непаддаючыеся» (Альберт Клячкін)
  • 1960 — «Сабака Барбос і незвычайны крос» (Балбес)
  • 1960 — «Мёртвыя душы» (палавы ў карчме)
  • 1961 — «Іван Рыбакоў»
  • 1961 — «Чалавек ніадкуль» (старшына міліцыі)
  • 1961 — «Калі дрэвы былі вялікімі» (Кузьма Іарданаў)
  • 1961 — «Сябар мой, Колька!» (Вася)
  • 1961 — «Самагоншчыкі» (Балбес)
  • 1961 — «Утаймаванне свавольніцы» (кіраўнік царкоўнага хору хлопчыкаў)
  • 1962 — «Дзелавыя людзі». Навела «Роднасныя душы» (рабаўнік)
  • 1962 — «Молада-зялёна» (шафёр Мікалай)
  • 1963 — «Бяз страху і папроку» (клоўн у цырку)
  • 1963 — «Вялікі кнот» (Пеця-Пэўнік, злодзей-дамушнік)
  • 1964 — «Да мяне, Мухтар!» (Глазычаў)
  • 1965 — «Аперацыя «Ы» і іншыя прыгоды Шурыка» (Балбес)
  • 1965 — «Дайце кнігу скаргаў» (прадавец)
  • 1965 — «Фантазёр» (чалавек на пляжы)
  • 1965 — «Маленькі ўцякач» (камеа)
  • 1966 — «Каўказская палонніца, ці Новыя прыгоды Шурыка» (Балбес)
  • 1966 — «Андрэй Рублёў» (Патрыкей)
  • 1968 — «Дыяментавая рука» (Сямён Сямёнавіч Гарбункоў)
  • 1968 — «Сем старых і адна дзяўчына» (Балбес)
  • 1968 — «Новенькая»
  • 1970 — «Дзяніскіны апавяданні»
  • 1971 — «Старыя-разбойнікі» (Мячыкаў)
  • 1971 — «Тэлеграма» (Фёдар Фёдаравіч)
  • 1971 — «12 крэслаў» (дворнік Ціхан)
  • 1972 — «Кропка, кропка, коска» (тата Лёшы)
  • 1976 — «Прыгоды Траўкі» (клоўн Чычыморы)
  • 1976 — «Яны змагаліся за Радзіму» (Някрасаў)
  • 1976 — «Дваццаць дзён без вайны» (Лапацін)
  • 1976 — «Бобік у гасцях у Барбоса» (Бобік)
  • 1979 — «Тут … недалёка» (прыежджы)
  • 1982 — «Не хачу быць дарослым»
  • 1983 — «Пудзіла» (Мікалай Мікалаевіч Бяссольцаў, дзядуля Алены)
  • 1983 — Кіначасопіс «Ералаш», выпуск № 38 (дзядзька Юра)
  • 1991 — «Капітан Крокус»

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна (14 лютага 1980, 27 снежня 1990), Айчыннай вайны 2-й ступені (11 сакавіка 1985), Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам «Знак Пашаны»; расійскім ордэнам «За заслугі перад Айчынай» 3-й ступені (11 снежня 1996), медалямі, у тым ліку «За працоўную мужнасць» (9 кастрычніка 1958).

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя братоў Васільевых (1970), прэміі кінафестывалю «Кінатаўр» у намінацыі «Прэмія прэзыденцкага Савета за творчую кар'еру» (1995)[5].

Народны артст СССР (1973)[2], Герой Сацыялістычнай Працы (1990).

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Ля будынку цырку на Цвятным бульвары, дзе Юрый Нікулін адпрацаваў больш за 50 гадоў, у верасні 2000 пастаўлены помнік аўтарства скульптара Рукавішнікава, які выяўляе акцёра побач з аўтамабілем з фільму «Каўказская палонніца».

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Record #121980774 // Gemeinsame NormdateiLeipzig: Deutschen Nationalbibliothek, 2012—2014.
  2. 2,0 2,1 2,2 Цирк. Маленькая энциклопедия. Сост А. Я. Шнеер, Р. Е. Славский. Гл. ред. Ю. А. Дмитриев. 2-е изд., перераб. и доп. — М.: «Советская энциклопедия», 1979. — 448 с.
  3. Иева Пожарская. Юрий Никулин — М.: Молодая гвардия, 2010. — С. 160. — (ЖЗЛ). — ISBN 978-5-235-03387-0.
  4. Иева Пожарская. Юрий Никулин — М.: Молодая гвардия, 2010. — С. 328. — (ЖЗЛ). — ISBN 978-5-235-03387-0.
  5. Герой Сацыялістычнай Працы Нікулін Юрый Уладзіміравіч

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дунина С. «Юрий Никулин». Серия: Актёры советского кино. Издательство: Бюро пропаганды советского киноискусства. Мягкая обложка, 18 с., тираж: 80000 экз., 1966 г.
  • Актёры советского кино. Выпуск 4. — Л.: 1968.
  • С. М. Макаров. «Юрий Никулин и Михаил Шуйдин». Серия: Мастера советского цирка. Издательство: Искусство. Твёрдый переплёт, 240 с., тираж: 25000 экз., 1981 г.
  • Р. П. Соболев. «Юрий Никулин». Серия: Актёры советского кино. Издательство: Союз кинематографистов СССР. Мягкая обложка, 28 с., тираж: 200 000 экз., 1981 г.
  • Иева Пожарская. «Юрий Никулин». Серия: Жизнь замечательных людей. Издательство: Молодая гвардия. Твёрдый переплёт, 400 с., тираж: 5000 экз., 2010 г. ISBN 978-5-235-03387-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]