Юрый Форман
Юрый Форман (нар. 5 жніўня 1980, Гомель, БССР) — ізраільскі і амерыканскі баксёр. Чэмпіён свету па боксе па версіі WBA ў другой паўсярэдняй вазе (да 70 кг) (2009).
Біяграфія [правіць]
Нарадзіўся ў Гомелі. У спорце з 7 гадоў. У 9 гадоў яго сям'я рэпатрыравалася ў Ізраіль. Прызёр трох нацыянальных чэмпіянатаў. Пазней спартсмен пераязджае ў Бруклін (Нью-Ёрк, ЗША) і становіцца прызёрам турніру па боксе «Залатыя пальчаткі».
Баксёр ў сярэдняй вазе. Правёў 28 баёў, усё - перамогі. Апошнім поспехам Формана стала перамога над Даніэлем Сантасам ў матчы на званне чэмпіёна свету па версіі WBA ў другой паўсярэдняй вазе.
Юрый Форман таксама вывучаў Талмуд і кабалу пры інстытуце IYYUN і Яўрэйскім адукацыйным цэнтры на працягу некалькіх гадоў пад кіраўніцтвам рабіна Доў-Бер Пінсана.
5 чэрвеня 2010 Юрый Форман прайграў бой (першае паражэнне на прафесійным рынгу) на званне чэмпіёна свету па версіі WBA пуэртарыканцу Мігелю Кота, двойчы чэмпіёну свету ў паўсярэдняй вазе. У 7-м раўндзе Форман атрымаў цяжкую траўму калена.
Спасылкі [правіць]
- Апавяданне пра паядынак Юрыя Формана і Даніэля Сантаса на vRINGe.com 14.11.2009
- Падрабязнае ўяўленне паядынку Юрыя Формана і Мігеля Анхеля Като на vRINGe.com 04.06.2010
- Апавяданне пра паядынак Юрыя Формана і Мігеля Анхеля Като на vRINGe.com 06.06.2010
- Юры Форман абараніў тытул і можа стаць прэтэндэнтам на званне чэмпіёна свету
- Profile on SHO
- Official website
- «Mazel Tough», New York Magazine, 4/15/02
- «Yuri Foreman, New Yorker», MaxBoxing, 4/24/03
- «The Haifa Connection: Roman Greenberg and Yuri Foreman, „ Seconds Out
- «Introducing Yuri Foreman», Everlast
- «„The Word“ Featuring Yuri Foreman», Boxing Scene, 6/5/07
- «Rabbi-d tenacity: Foreman mixes religion with boxing», New York Daily News, 12/11/07
- «The Tale of the Tape and the Talmud», The New York Times, 12/11/07
- «Rabbi Knows Best», New York Cool, 8/10/08
| Гэта пачатак артыкула пра асобу з Ізраіля. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |