Юрый Аляксандравіч Чыж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Юрый Чыж)
Юрый Аляксандравіч Чыж
Дата нараджэння: 28 сакавіка 1963(1963-03-28) (61 год)
Месца нараджэння:
Грамадзянства: Рэспубліка Беларусь
Адукацыя
Кампанія ТАА «Трайпл»
Пасада генеральны дырэктар; уладальнік
Узнагароды і прэміі

Юрый Аляксандравіч Чыж (нар. 1963, в. Сабалі, Бярозаўскі раён) — беларускі прадпрымальнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Выхадзец са шматдзетнай баптысцкай сям’і[1]. Скончыў Політэхнічны інстытут. Працаваў на Мінскім трактарным заводзе, за 7 гадоў працы дайшоў да пасады кіраўніка энергаслужбы корпуса. Пасля 1991 года заснаваў прадпрыемства «Трайпл». За 20 гадоў невялікае прадпрыемства вырасла ў шматпрофільную групу кампаній.

Прадпрымальніка Юрыя Чыжа часта бачаць у кампаніі кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, ён, паводле чутак, яго сябра. Часта, гэтым тлумачаць атрыманне «Трайплам» выгодных кантрактаў і доступу ў пэўныя сферы бізнесу (напр. нафтаперапрацоўку). Ю. Чыж — старшыня Беларускай федэрацыі барацьбы (2008-2016) і прэзідэнт футбольнага клуба «Дынама Мінск» (1999-2019)[2], таксама ўваходзіў у склад цэнтральнай рады Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

Але затым на працягу некалькіх гадоў яго бізнес-імперыя разгромлена, а сам Ю. Чыж трапіў пад крымінальны пераслед. У 2016 яго затрымлівалі па падазрэнні ва ўхіленні ад сплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры, пасля арыштоўвалі ў сакавіку 2021 года[3].

Структура актываў[правіць | правіць зыходнік]

ТАА «Трайпл» — асноўная кіруючая кампанія: Ю. Чыж яе заснавальнік і генеральны дырэктар.

Паліўна-энергетычны комплекс[правіць | правіць зыходнік]

  • СЗАТ «Трайплэнерга»
  • ТДА «Белнафтагаз»
  • СТАА «Нафтахімтрэйдынг»
  • СП ТАА «Неанафта».

Будаўнічыя матэрыялы[правіць | правіць зыходнік]

Рытэйл (рознічны гандаль)[правіць | правіць зыходнік]

  • СЗАТ «Альтэрсалюшнс» — інвестыцыйная дзейнасць у нерухомасць, у т.л. у будаўніцтва гіпермаркетаў «Прастор»
  • 49 % СЗАТ «Простамаркет».
  • Сетка крамаў адзежы Tom Tailor
  • бутык Corneliani.

Харчовая прамысловасць[правіць | правіць зыходнік]

  • СП ТАА «Акватрайпл» — безалкагольныя напоі

Рэстараны[правіць | правіць зыходнік]

  • Рэстаран «La Crete d Or»
  • ТАА «Ракаўскі бровар» — сетка філіялаў рэстарана
    • клуб-рэстаран «Овертайм»
    • з 2007 рэстаран «У Францыска»
  • Рэстаран «Гасціны двор».
  • «Салодкі фальварак» — дзве кавярні ў Мінску
  • «Золотой гребешок» — рэстаран французскай кухні
  • «Бухара» — рэстаран узбекскай кухні
  • рэстаран «Гасцінны маёнтак» у САК «Лагойск»

Турызм[правіць | правіць зыходнік]

  • ГСАК «Лагойск» — спартыўна-аздараўляльны комплекс для турыстаў

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

  • 27,5 % футбольна-спартыўны комплекс ТАА «Манеж».
  • ЗАТ ФК «Дынама-Мінск»
    • філіял Лядовы палац (Бярозаўскі р-н).

Іншыя праекты[правіць | правіць зыходнік]

  • ЗАТ «Аскаргатэрмінал» — мытныя і складскія паслугі ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск»
  • ТАА «Трайплметалтрэйд» — гуртавы гандаль металапракатам
  • СЗАТ «Трайплфарм» — фармацэўтычны завод (на стадыі стварэння)
  • 18% акцый «КузбасБелАўто»[4].

Санкцыі ЕС[правіць | правіць зыходнік]

23 сакавіка 2012 года прадпрымальнік быў уключаны ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС, як адзін з кашалькоў рэжыму Лукашэнкі, таксама пад еўрапейскія санкцыі трапілі і яго кампаніі[5]. 6 лістапада 2015 года санкцыі супраць Чыжа і яго актываў былі знятыя[6].

Зноскі

  1. 100 уплывовых беларусаў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 9 лістапада 2015.
  2. Хто такі Юры Чыж
  3. nn.by
  4. Заяц, А. Юрый Чыж вядззе сумесны бізнес з Дзмітрыем Лукашэнкам / Аляксандр Заяц // Наша Ніва. — 2013. — № 34 (823). — 11 верасня. — С. 5.
  5. ЕС обнародовал черный список из 12 человек и 29 компаний (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (25 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2012. Праверана 25 сакавіка 2012.
  6. Санкцыі ЕС у дачыненні да Юрыя Чыжа і яго актываў знятыя. Наша Ніва (6 кастрычніка 2015). Праверана 6 кастрычніка 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]