Юрый Юліянавіч Шаўчук

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Юрый Шаўчук

Юры Юліянавіч Шаўчук (руск.: Юрий Юлианович Шевчук, 16 мая 1957, Ягаднае, Магаданская вобласць, РСФСР) — савецкі і расійскі музыкант, паэт, кампазітар і прадзюсар, нязменны лідар гурта ДДТ. Стваральнік і кіраўнік «Тэатру ДДТ». Народны артыст Рэспублікі Башкартастан (2005).

Першыя песні пісаў пад уплывам савецкіх бардаў, у тым ліку Уладзіміра Высоцкага і Булата Акуджавы, а таксама паэтаў Сярэбранага векуСяргея Ясеніна, Восіпа Мандэльштама і іншых. Юрый Шаўчук працягнуў тэму творчасці Высоцкага, за што яго часам параўноўваюць з вялікім музыкантам. Галоўнай тэматыкай ранейшных твораў служыла грамадзянска-патрыятычная лірыка (знайшла месца і ў нашыя дні), а таксама сацыяльная сатыра і пратэст.