Юрый Юр’евіч Осцік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Юрый Юр'евіч Осцік)
Юрый Осцік
Герб «Трубы»
Герб «Трубы»
1-ы Ваявода мсціслаўскі
1566 — 1578
Папярэднік пасада створана
Пераемнік Павел Пац

Нараджэнне каля 1530
Смерць 1579(1579)
Род Осцікі
Бацька Юрый Рыгоравіч Осцік
Маці Марына Мсціслаўская
Жонка няма
Дзеці няма
Веравызнанне кальвінізм[1][2]

Юрый Осцік (каля 1530 — 1579) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Першы ваявода мсціслаўскі (1566—1578), ваявода смаленскі (1578—1579); староста браслаўскі (з 1558), дзяржаўца ўпіцкі (1-я палова 1560-х).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З роду Осцікаў герба «Трубы», сын Юрыя і яго другой жонкі Марыны з Мсціслаўскіх. Меў братоў Мікалая, Яна і Рыгора.

Кальвініст. Удзельнік Інфлянцкай вайны 1558—1582 гадоў. Пасля смерці Жыгімонта Аўгуста (1572) выступаў за абранне на сталец Рэчы Паспалітай царэвіча Фёдара Іванавіча, падпісаў элекцыю Генрыка Валезага. Пасля ўцёкаў Генрыка ў 1574 годзе выступаў супраць абрання на каралеўскі сталец маскоўнага цара Івана Васілевіча.

Не быў жанаты і не пакінуў нашчадкаў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]