Юрый Іосіфавіч Хашчавацкі
Юры Ёзэфавіч Хашчавацкі (18 кастрычніка 1947, Адэса): беларускі кінарэжысёр; член Міжнароднай і Еўразійскай акадэміяў тэлебачання і радыё. Лаўрэат міжнародных кінафестываляў у Нью-Ёрку, Сан-Францыска, Жэневе, Берліне, Мюнхене, Лейпцыгу, Бялградзе, Кіеве, Санкт-Пецярбургу.
Аўтар больш як трыццаці кінафільмаў, многія адзначаныя прызамі міжнародных фестываляў: «Гэта ціхае жыццё ў Глыбокім» (1985), «Тут быў Крылоў» (1987), «Сустрэчны пазоў» (1989), «Усё добра» (1991), «Рускае шчасце» (1992), «Аазіс» (1996), «Час Чжоў Энлая» (1998), «Богі сярпа і молата» (2000), «Дажыць да кахання» (2002), «Каўказскія палонныя» (2002).
Найбольш вядомая стужка — «Звычайны прэзідэнт» (1997?), знятая ў жанры палітычнага памфлету. Праца ўзнагароджаная Прэміяй міру на Берлінскім кінафэстывалі, Гран-пры «Human Rights Watch» у Нью-Ёрку, прызам «Залатая брама» ў Сан-Францыска. Аўтар сцэнару стужкі — Леанід Міндлін.
Апошняя праца — стужка «Плошча», знятая ў жанры дакументальнай хронікі, прысвечанай прэзідэнцкай кампаніі 2006 года і абаронцам палатачнага лагеру на Кастрычніцкай плошчы Мінска.
Скончыў Адэскі тэхналагічны інстытут. Пасля размеркавання ў Мінск супрацоўнічаў як пазаштатны аўтар з Беларускім тэлебачаннем, пазней — рэжысёр. У 1981-м скончыў Ленінградскі дзяржаўны інстытут тэатру, музыкі і кінематаграфіі.[Крыніца?]
Спасылкі [правіць]
- Юры Хашчавацкі на сайце часопіса «Сеанс»
- «Лабатамия» па Юрыю Хашчавацкаму. — Інтэрв'ю 20.04.2010
- Ю. Хашчавацкі — МА ТБ і Радыё
- Юрый Іосіфавіч Хашчавацкі(англ.) на сайце Internet Movie Database
| Гэта пачатак артыкула пра кінарэжысёраў. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
