Юсі Б'ёрлінг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Юсі Б'ёрлінг
фота
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя

Юхан Юнатан Б'ёрлінг

Дата нараджэння

2.2.1911

Месца нараджэння

Бурленгэ, Швецыя

Дата смерці

9.9.1960

Месца смерці

Стакгольм, Швецыя

Краіна

Flag of Sweden.svg Швецыя

Прафесіі

оперны спявак

Пеўчы голас

тэнар

Калектывы

Шведская каралеўская опера

Супрацоўніцтва

Метраполітэн-опера

http://www.jussibjorlingsociety.org/
Commons-logo.svg Юсі Б'ёрлінг на Вікісховішчы

Юсі Б'ёрлінг (поўнае імя Юхан Юнатан Б'ёрлінг, шведск.: Johan Jonatan "Jussi" Björling; 2 лютага 1911, Бурленгэ, Швецыя — 9 верасня 1960, Стакгольм, Швецыя) — шведскі оперны спявак (лірыка-драматычны тэнар), адзін з найбуйнейшых оперных спевакоў XX стагоддзя.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Першым педагогам Б'ёрлінга быў яго бацька, тэнар Давід Б'ёрлінг. Разам з ім і двума братамі Юсі Б'ёрлінг удзельнічаў у сямейным вакальным квартэце. У 1928-1930 гадах навучаўся ў Стакгольмскай кансерваторыі, пасля заканчэння якой з 1930 па 1933 быў салістам Шведскай каралеўскай оперы.

Пачынаючы з 1931 года, пасля канцэртнага выступу ў Капенгагене, вядомасць Б'ёрлінга распаўсюджваецца за межы Швецыі. З 1936 года пачынаюцца працяглыя канцэртныя турнэ Б'ёрлінга па Цэнтральнай Еўропе (Чэхаславакія, Аўстрыя, Германія, Венгрыя). У 1938 годзе ўпершыню выступіў на сцэне Метраполітэн-оперы, дзе пераважна спяваў з другой паловы 1940-х гадоў.

У 1944 годзе стаў уладальнікам шведскага ганаровага звання «Прыдворны спявак» (hovsångare).

З 1957 года ў спевака пачаліся праблемы з сэрцам, але ён не спыніў выступленняў, зрабіўшы апошні запіс («Рэквіем» Вердзі) у чэрвені 1960 года, за некалькі месяцаў да смерці.

Жонка Б'ёрлінга, Ганна-Ліза, з якой яны пажаніліся ў 1935 годзе, таксама была опернай спявачкай.

У горадзе Бурленгэ працуе музей Юсі Б'ёрлінга.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]