Юхан Аўгуст Стрындберг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Юхан Аўгуст Стрындберг
шведск.: Johan August Strindberg
August Strindberg.jpg
Дата нараджэння:

22 студзеня 1849({{padleft:1849|4|0}}-{{padleft:1|2|0}}-{{padleft:22|2|0}})

Месца нараджэння:

Стакгольм, Швецыя

Дата смерці:

14 мая 1912({{padleft:1912|4|0}}-{{padleft:5|2|0}}-{{padleft:14|2|0}}) (63 гады)

Месца смерці:

Стакгольм, Швецыя

Грамадзянства:

Швецыя

Род дзейнасці:

пісьменнік, драматург

Подпіс:

Подпіс

Юхан Аўгуст Стрындберг (шведск.: Johan August Strindberg, 22 студзеня 1849, Стакгольм, Швецыя14 мая 1912) — шведскі пісьменнік-празаік, драматург і жывапісец, заснавальнік сучаснай шведскай літаратуры і сучаснага тэатра.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацька пісьменніка быў негацыянтам з арыстакратычнага роду, маці — прыслужніцай. У 18671872 гадах вучыўся ва Упсальскім універсітэце. У 1872 годзе напісаў сваю першую драму «Местэр Улуф». Моцна маючы патрэбу ў маладосці, выпрабаваў шэраг прафесій (настаўніка, бібліятэкара, акцёра і інш.)

Пісьменнік быў тройчы жанаты. У палітыцы прытрымліваўся сацыялістычных, нават анархічных поглядаў, што адлюстроўвалася і ў яго літаратурных творах. У пачатку XX стагоддзя быў адным з уладароў дум заходняй цывілізацыі. У развіцці стылю Стрындберг адпраўной платформай быў натуралізм, а канчатковай — той ранні экспрэсіянізм, які ўжо з канца XIX стагоддзя ўзнікаў эпізадычна ў літаратуры шэрагу еўрапейскіх краін.

Помнік Стрындбергe ў Стакгольме (1942, аўтар - Карл Ельд)

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У гонар Стрындберга названы кратар на Меркурыі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons