Юэ, дзяржава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Юэ
VI ст. да н. э. – 223 г. да н. э.



战国形势图(前350年)(简).png
     Дзяржава Юэ ў 350 г. да н. э.
Форма кіравання манархія

Юэ (кіт.: 越国, в'етн.: Việt) — старажытная дзяржава на паўднёвым усходзе сучаснага Кітая (VI ст. да н. э. - 223 г. да н. э.).

Відавочна, Юэ была ўтворана ў канцы VI ст. да н. э. паўночнымі в'етамі баць-в'ет, але на яе тэрыторыі таксама жылі іншыя народы, у тым ліку продкі хань. Хаця у кітайскіх крыніцах мала звестак пра сапраўдныя гістарычныя падзеі ў гэтай дзяржаве, Сыма Цань лічыў, што яе манархі паходзілі з роду легендарнага Юя, што падкрэслівала значнасць Юэ ў вачах кітайцаў. Росквіт дзяржавы прыпаў на V ст. да н. э. У 334 г. да н. э. Юэ трапіла ў палітычную залежнасць ад суседніх кітайскіх дзяржаў. У 223 г. да н. э. была заваявана імператарам Цынь Шыхуан-дзі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]