Яблыневая пладажэрка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Яблыневая пладажэрка
Cydia pomonella (Falter).jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cydia pomonella L.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
NCBI   82600
EOL   365393

Я́блыневая пладажэ́рка (Cydia pomonella ці Laspeyresia pomonella) — матыль сямейства ліставёртак, небяспечны шкоднік яблыні.

Крылы ў размаху 14—21 мм. Пярэднія крылы даўжэйшыя, цёмна-карычневыя, з папярочнымі больш цёмнымі хвалістымі лініямі, на вяршынным краі карычнева-бурая з бронзавым адлівам пляма. Заднія крылы больш светлыя, карычнева-бурыя са светлымі махрамі па краях.

Яблык, пашкоджаны вусенем

Вусені даўжынёю да 18 мм, ружаватыя з карычневай галавой і пярэднегрудным шчытком. Зімуюць у шчыльных коканах на ствалах і шкілетных галінах яблынь, у трэшчынах кары дрэў, радзей у глебе на глыбіні 1—3 см і на яе паверхні пад смеццем. Матылі вылятаюць у перыяд цвіцення яблыніПраз 2—10 дзён пасля вылету матылькі пачынаюць адкладваць яйцы. Вусені адраджаюцца праз 6—17 дзён і ўгрызаюцца ў плод, закрываючы ўваходную адтуліну коркам з кавалкаў плода, аплеценых павуціннем. Кормяцда мякаццю і насеннем пладоў. Пашкоджаныя плады недаразвіваюцца, заўчасна жаўцеюць і асыпаюцца задоўга да ўборкі ўраджаю.

Пашырана ў раёнах культывавання яблыні (у т.л. на Беларусі). Небяспечны шкоднік пладоў яблыні і грушы. У садах, дзе не праводзіцца мерапрыемстваў па барацьбе з пладажэркай, пашкоджанасць пладоў можа дасягаць 90%. Пашкоджвае таксама плады слівы, персіка, айвы, абрыкоса, грэцкага арэха.

Меры барацьбы: рэгулярнае збіранне і выдаленне з саду ападкаў разам з вусенямі, якія знаходзяцца ўнутры пладоў; у канцы ліпеня накладванне на штамбы лоўчых паясоў, якія пасля збору ўраджаю знішчаюць разам з вусенямі; майстраванне ферамонных пастак (самцы пладажэркі ляцяць на пах ферамону і прыліпаюць да клеявой паверхні); апрацоўка біяпрэпаратмі і хімікатамі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Хваробы і шкоднікі пладовых і ягадных культур // Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.
  • Яблыневая пладажэрка // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. — Мн.: БелЭн, 2004.