Яблыня лясная

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Яблыня лясная
Яблоня Lob.jpg
Яблыня лясная ў бэльцы Каменны Лог
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Malus sylvestris (L.) Mill.

Сінонімы
Malus praecox Borkh.
Ахоўны статус
Status none DD.svg en:Data Deficient
Недастаткова даных
IUCN Data Deficient : 172170
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   25264
NCBI   3752
EOL   633316
GRIN   t:23279
IPNI   726415
TPL   tro-27800987

Яблыня лясная[3] (Málus sylvéstris) — від яблыні. Доўгі час лічылася, што менавіта яна была родапачынальніцай яблыні хатняй. Аднак па ДНК-аналізу ўстаноўлена, што вядомыя 2500 сартоў яблыні хатняй паходзяць ад Malus sieversii[4][5][6][7].

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Pyrus malus — Flora Batava — Volume v15.jpg
Батанічная ілюстрацыя

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Дрэва 10[3]-15 м вышынёй, радзей высокі куст ад 3 да 5 метраў вышынёй. Ствол пакрыты светлай або бурай карой, што трэскаецца лускамі. галіны шараватыя, парасткі зелянява-бурыя або злёгку апушаныя, часта заканчваюцца моцнымі калючкамі[3]. Крона шчыльная.

Лісце[правіць | правіць зыходнік]

Лісце (1,5-12 см даўжынёй, 1,2-7 см шырынёй), з абедзьвух бакоў голае[3], зверху бліскучае[3], чарговае шырока- або даўгаватаяйкападобнае[3], радзей шырокаэліптычнае ці амаль круглявае, да верхавіны востраканцовае, ля аснавання закругленае або паступова звужанае ў клінаваты тронак[3], па краі дробназубчастае або ўдвая пільчата-зубчастае, маладыя лісты маюць па жылках густы пух, рана ападае.

Кветкі[правіць | правіць зыходнік]

Villeple.jpg
Кветкі

У красавіку-маі[3] з'яўляюцца ружавата-белыя даволі буйныя[3] кветкі дыяметрам да 4 см[3], у малакветкавых парасонападобных суквеццях[3], сабраныя на скарочаных парастках, кветаножкі злёгку апушаныя[3]. Кветкі правільныя з двайным калякветнікам, пяцічленныя. Чашалісцік абвострана-трохкутны[3], адагнуты вонкі. Пялёсткі белыя або ружовыя (да 2 см даўжынёй)[3], тычачкі шмат, песцік адзін, завязь ніжняя.

Плады[правіць | правіць зыходнік]

Crabapples (Southeast Michigan).JPG
Плады лясной яблыні

Плады шарападобныя або круглява-яйкападобныя[3] (1,8-2,5 см у дыяметры), жоўта-зялёныя з плямай чырвонага колеру з сонечнага боку[3], часам чырванаватыя, горка-кіслага і церпкага смаку[3], сядзяць на кароткіх пладаножках[3]. Насенне карычневае, бліскучае, утрымлівае слабаатрутны амігдалін. Пладаносіць у верасні[3].

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Прыродны арэал яблыні лясной — ад Цэнтральнай Эўропы да Пярэдняй Азіі, прычым паўднёвая і ўсходняя межы арэала дакладна не вызначаны. У Альпах яблыня лясная сустракаецца да вышыні 1100 м над узроўнем мора. У Беларусі сустракаецца рэдка[3].

Яблыня лясная аддае перавагу заліўным лугам і памежным з лесам сырым мясцовасцям. Яна расце ў другім ярусе[3] змешаных і лісцяных лясоў, на ўзлесках, па хмызняках, рассеяна ў пойменных лясах, у жывых загарадзях, на свежай багатай пажыўнымі рэчывамі гліністай і камяністай глебе. Часам адзінкавыя экзэмпляры працягваюць расці на палях і сухадольных лясах[3]. Ценевынослівая, марозаўстойлівая расліна.

Значэнне і ўжыванне[правіць | правіць зыходнік]

Харчовая, меданосная, лекавая, драўняная, таніданосная, дэкаратыўная, фітамеліяратыўная расліна.

Плады дзікай яблыні прыдатныя ў ежу ў свежым выглядзе толькі пасля доўгага ляжання. Выкарыстоўваюць іх у асноўным сушанымі і для перапрацоўкі.

Плод-кісліца — матэрыял для фруктова-ягаднага вінаробства, сокі іх лёгка бродзяць, хутка асвятляюцца, а віны маюць высокія густавыя ўласцівасці і водар. Яблычныя віны выкарыстоўваюць для вырабу воцату.

З яблыкаў рыхтуюць высакаякаснае яблычнае цеста, якое з'яўляецца паўфабрыкатам для кандытарскіх вырабаў. Плады кансервуюць. З іх вырабляюць сокі, сіропы, сідр, жэле, мармелад, пасцілу і да т. п. Багатыя дубільнымі рэчывамі плады выкарыстоўваюць, каб надаць варэнню пікантны водар.

Плады лясной яблыні ўтрымліваюць цукры (8-10 %), яблычную, вінную і цытрынавую кіслаты (1-2,4 %), дубільныя рэчывы, пекціны, азоцістыя і аміячныя злучэнні, мінеральныя рэчывы (кальцый, жалеза, фосфар).

Дзікарослыя яблыкі ўтрымліваюць удвая больш вітамінаў, чым яблыкі культурных сартоў (да 80 мг%), у іх склад уваходзяць правітамін А , вітамін В2 , эфірны алей, які дае прыемны водар не толькі свежым яблыкам, але і прадуктам іх перапрацоўкі. Яны маюць і фітанцыдныя ўласцівасці. Насенне дзікай яблыні выкарыстоўваюць для вырошчвання прышчэпаў і пасадачнага матэрыялу.

Яблыня лясная — каштоўны вясновы меданос і пылканос, што стварае падтрымліваючы ўзятак. За кошт яблыні пчолы назапашваюць вялікія запасы пяргі. Медадайнасць 18-20 кг з 1 га.

У народнай медыцыне свежыя плады выкарыстоўваюць для рэгулявання дзеяння страўнікавага тракту. Сок або сідр ўжываюць пры страўнікава-кішачных захворваннях, пладовае цеста і пюрэ — выдатны дыетычны прадукт .

Драўніна яблыні ядравая, чырванавата-бурая, трывалая, цвёрдая, з яе вырабляюць такарныя і сталярныя вырабы. Кара яблыні змяшчае дубільныя і фарбавальныя рэчывы, у сумесі з квасцамі(руск.) бел. дае жоўтую фарбу.

Яблыня лясная мае такія дэкаратыўныя формы: ніцую з багатымі кветкамі, махровую, залацістую і чырванаплодную.

Рэкамендуецца для груп, невялікіх курцін і жывых платоў. Стойкая супраць дыму і газаў, вытрымлівае абразанне. Засухаўстойлівасць і здольнасць вытрымліваць засоленыя глебы ставіць яблыню лясную ў шэраг каштоўных пладовых парод — спадарожнікаў для полеахоўнага лесаразвядзення, для аблясення яраў і яраў, ахоўных насаджэнняў ўздоўж дарог і арашальных каналаў.

Птушкі выкарыстоўваюць дрэва для гнездавання.

Добрая марозаўстойлівасць дрэва дазваляе выкарыстоўваць яго для скрыжавання ў селекцыі яблынь.

Збор, перапрацоўка і захоўванне[правіць | правіць зыходнік]

Збіраюць дзікія яблыкі ў стадыі спеласці, тэхніка збору залежыць ад далейшага выкарыстання пладоў. Для працяглага захоўвання іх асцярожна зрываюць з дрэў і кладуць у драўляную тару. Захоўваюць у халодных памяшканнях пры нулявой тэмпературы. Тэрмін захоўвання два-пяць месяцаў. Для тэхнічнай перапрацоўка яблыкі падтрасаюць на палотны, затым сартуюць, складаюць у драўляныя скрыні і адпраўляюць на пункты перапрацоўкі.

Сушаць яблыкі ў дымавых сушылках пры тэмпературы 60° або на сонцы. Высушаныя плады пакуюць у папяровыя мяшкі вагой 25-50 кг і захоўваюць у сухіх прахалодных памяшканнях.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
  3. 3,00 3,01 3,02 3,03 3,04 3,05 3,06 3,07 3,08 3,09 3,10 3,11 3,12 3,13 3,14 3,15 3,16 3,17 3,18 3,19 3,20 3,21 Дикорастущие плоды и ягоды/Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И.—2-е изд., перераб. и доп.—Мн.: Ураджай, 1981.—159 с., 16 л. ил.
  4. Velasco R., Zharkikh A., Affourtit J. et al., The genome of the domesticated apple (Malus × domestica Borkh.) Nature Genetics, 2010, 42, 10, 833
  5. Яблоня Сиверса - прародительница всех яблонь Земли - Картина Мира. Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2013. Праверана 19 сакавіка 2013.
  6. Прародительница всех яблок • Социальная блог-платформа Horde.me. Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2013. Праверана 19 сакавіка 2013.
  7. Верните сады “Эдема” / Общество / Интернет-газета. Казахстан. Праверана 19 сакавіка 2013.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]