Яванская мова

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Яванская
Саманазва:

ꦧꦱꦗꦮ, bạsạ Jạwạ

Краіны:

Інданезія

Рэгіёны:

Ява

Арганізацыя, якая рэгулюе:

Агульная колькасць носьбітаў:

82 млн. (2007)

Класіфікацыя
Катэгорыя:

???

Аўстранезійская
 Малайска-палінезійская
   яванская

Моўныя коды
ISO 639-1:

jv

ISO 639-2:

jav

ISO 639-3:

jav, jvn, jas, osi, tes

Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка

Ява́нская мова (саманазва: ꦧꦱꦗꦮ, bạsạ Jạwạ) — аўстранезійская мова, родная мова яванцаў. З'яўляецца адной з найбуйнейшых моў свету, якая не мае афіцыйнага статусу. Распаўсюджана галоўным чынам у Інданезіі, а таксама ў Малайзіі, Сурынаме і іншых краінах. Агульная колькасць носьбітаў (2007 г.) - каля 82 млн. чал.

Рэгіянальныя асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

У Інданезіі вылучаюць 3 буйныя дыялекты яванскай мовы: заходні, цэнтральны і ўсходні. Яны ў сваю чаргу падзяляюцца на 18 больш дробных дыялектаў. Значныя асаблівасці таксама мае дыялект, на якім размаўляюць яванцы Сурынама і іншых краін Вест-Індыі.

Пісьмовасць[правіць | правіць зыходнік]

У раннім сярэднявеччы яванцы запазычылі алфавіт палава. На яго аснове ўзнікла мясцовая пісьмовасць, якой карысталіся пры напісанні кніг на мове каві:

ha na ca ra ka
/hɔ/ /nɔ/ /tʃɔ/ /ɽɔ/ /kɔ/
Javanese ha.svg Javanese na.svg Javanese ca.svg Javanese ra.svg Javanese ka.svg
da ta sa wa la
/dɔ/ /tɔ/ /sɔ/ /wɔ/ /ɭɔ/
Javanese da.svg Javanese ta.svg Javanese sa.svg Javanese wa.svg Javanese la.svg
pa dha ja ya nya
/pɔ/ /ɖɔ/ /dʒɔ/ /jɔ/ /ɲɔ/
Javanese pa.svg Javanese dha.svg Javanese ja.svg Javanese ya.svg Javanese nya.svg
ma ga ba tha nga
/mɔ/ /gɔ/ /bɔ/ /ʈɔ/ /ŋɔ/
Javanese ma.svg Javanese ga.svg Javanese ba.svg Javanese tha.svg Javanese nga.svg

У XV ст. з распаўсюджаннем ісламу карысталіся арабскім алфавітам, які набыў на Яве назву пегон: Pegon.jpg

У XIX ст. была складзена яванская пісьмовасць на аснове лацінкі:

Aa, Bb, Cc, Dd, Ee, Éé, Èè, Ff, Gg, Hh, Ii, Jj, Kk, Ll, Mm, Nn, Oo, Pp, Qq, Rr, Ss, Tt, Uu, Vv, Ww, Xx, Yy, Zz

Літары f, q, v, x, z звычайна выкарыстоўваюцца для напісання слоў, запазычаных з іншых моў.

Кароткі размоўнік[правіць | правіць зыходнік]

Яванская мова Беларуская мова
Inggih, iyo Так
Mboten, ora Не
Halo Прывітанне
Sugeng enjing Добрай раніцы
Sugeng siang Добры дзень
Sugeng dalu Добры вечар
Asmanipun panjenengan sinten? Як тваё імя?
Nami kula Mikalaj Мяне завуць Мікалай
Kulạ saking Bélarus Я — беларус
Maturnuwun sanget Вялікі дзякуй
Sami-sami Калі ласка
Aku ora mudeng Не разумею
Aku tresna karo kowe Я цябе кахаю
Tinggalna aku! Пакінь мяне!
Aku ora seneng Мне гэта не цікава
Pira regane Колькі гэта каштуе?
Larang Дорага
Murah Танна
Aku mung nonton wae Мне трэба толькі паглядзець
Kowe wis ora waras? Здурэў?

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Вікіпедыя

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
Kaca Utama яванскай