Яглевіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яглевіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Івацэвіцкі раён
Уключае 16 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Яглевічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2011) 2 001
Яглевіцкі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Ягле́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Яглевічы. Колькасць двароў — 956, колькасць жыхароў — 2003.

Старшыня — Бязносік Валянціна Міхайлаўна[1], кіраўнік спраў — Осіпік Ала Мікалаеўна[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Косаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1947 года ў складзе Івацэвіцкага раёна. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Яблонкаўскага сельсавета[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Бярозаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Івацэвіцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 10 населеных пунктаў[3]. 2 сакавіка 1981 года ў склад Жытлінскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Воля, Зыбайлы, Сярадава, Яблонка і хутар Зацішша)[4]. 9 жніўня 2022 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Любішчыцкага (4 населеныя пункты: аграгарадок Любішчыцы, вёскі Панкі, Плехава і пасёлак Майск) і Падстарынскага (7 населеных пунктаў: аграгарадок Падстарынь, вёскі Азярцо, Боркі, Кушняры, Руда, Сенькавічы і Халап’я) сельсаветаў[5].

Населенныя пункты[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1958 чалавек[6], з іх 95,0 % — беларусы, 3,1 % — рускія[7].

Зноскі

  1. а б Сайт раённай адміністрацыі Архівавана 15 кастрычніка 2020.
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 23. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 2 сакавіка 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 20 (1682).
  5. Решение Брестского областного Совета депутатов от 9 августа 2022 г. № 356 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивацевичского района Брестской области
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2015. Праверана 28 жніўня 2022.
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.