Ягор Андрэевіч Тамко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ягор Андрэевіч Тамко
Дата нараджэння 3 жніўня 1935(1935-08-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 красавіка 2008(2008-04-01) (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Прыналежнасць  СССР,  Расія
Род войскаў Ваенна-Марскі Флот
Гады службы 19541992
Званне віцэ-адмірал
Камандаваў 11-я дывізія АПЛ
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» II ступені
Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» II ступені
Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Ордэн Мужнасці
Ордэн Мужнасці

Ягор Андрэевіч Тамко́ (3 жніўня 1935, в. Лявонаўцы, Мёрскі раён — 1 красавіка 2008, Санкт-Пецярбург) — віцэ-адмірал (1988), Герой Савецкага Саюза (1978).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Я. А. Тамко нарадзіўся ў вёсцы Лявонаўцы Віленскага ваяводства (зараз у Мёрскім раёне Віцебскай вобласці). Скончыў 10 класаў сярэдняй школы і працаваў піянерважатым і сакратаром камсамольскай арганізацыі ў Мёрскім раёне.

У Ваенна-Марскім Флоце з 1954 г. Вучыўся ў Севераморскім вышэйшым ваенным вучылішчы ў Архангельску. У 1957 г. пераведзены ў Ленінградскае вышэйшае ваенна-марское вучылішча імя М. В. Фрунзэ, якое скончыў у 1958 годзе. З верасня 1958 года праходзіў службу на тарпедных катарах Паўночнага флоту. З 1962 года намеснік камандзіра па палітычнай частцы і старэйшы памочнік камандзіра падводнай лодкі «С-363»[1].
У 1967 годзе скончыў Вышэйшыя спецыяльныя класы ВМФ. З ліпеня 1967 г. старшы памочнік камандзіра другога экіпажа атамнай падводнай лодкі «К-27», пазней — старэйшы памочнік экіпажа АПЛ «К-11» камандзір 426-га экіпажа Паўночнага флоту[1]. З 1974 года — начальнік штаба 11-й дывізіі атамных падводных лодак Паўночнага флоту, з лістапада 1977 года яе камандзір. У 1984 годзе скончыў Ваенна-марскую акадэмію імя М. Г. Кузняцова і прызначаны начальнікам Вышэйшага ваенна-марскога вучылішча падводнага плавання імя Ленінскага камсамола ў Ленінградзе.

З 1992 г. віцэ-адмірал Я. А. Тамко ў адстаўцы. Старэйшы навуковы супрацоўнік, дацэнт НДІ ВМФ Расіі ў Санкт-Пецярбургу[2], старшыня Міжнароднага фонду падводнікаў і ветэранаў падводнага флоту, намеснік старшыні Прэзідыума Савета Герояў Савецкага Саюза, Расійскай федэрацыі і поўных кавалераў Ордэна Славы[1].

Памёр Я. А. Тамко 1 красавіка 2008 г. Пахаваны на Смаленскіх могілках у Санкт-Пецярбургу[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • У гонар Героя названа адна з вуліц[3] у горадзе Мёры і адкрыта мемарыяльная дошка[4].
  • Экспазіцыя ў гісторыка-краязнаўчым музеі школы № 3 горада Мёры[5].

Зноскі

  1. а б в г Ягор Андрэевіч Тамко на сайце «Героі краіны» (руск.)
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 414. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
  3. В Миорах назвали улицу в честь вице-адмирала Егора Томко
  4. Мемориальную доску памяти Егора Томко открыли в Миорах
  5. Историко-краеведческий музей средней школы № 3 города Миоры (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 414. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
  • Долготович Б. Д. Адмиралы земли белорусской: биограф. справочник / Б. Д. Долготович; под рел. А. А. Римашевского. — Мн.: Беларусь, 2009. — С. 74—75. — 98 с. — 1 500 экз. — ISBN 978-985-01-0821-0. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]