Ядзвіга Ягелонка (герцагіня Ландсхут-Баварская)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ядзвіга Ягелонка
польск.: Jadwiga Jagiellonka
ням.: Hedwig Jagiellonica
Сцяг герцагіня Ландсхут-Баварская
1479 — 1502
Папярэднік Амалія Саксонская (ням.)
Пераемнік Кунігунда Аўстрыйская (нем.)
(як герцагіня Баварская)

Нараджэнне 21 верасня 1457
Смерць 18 лютага 1502 (44 гады)
Род Ягелоны
Бацька Казімір IV Ягелончык
Маці Лізавета Габсбург
Муж Георг Багаты
Дзеці Elisabeth of Bavaria[d] і Margarete von Bayern[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ядзвіга Ягелонка (21 верасня 1457, Кракаў — 18 лютага 1502, Бургхаўзен) — польская прынцэса і літоўская князёўна з роду Ягелонаў, дачка караля Казіміра IV і Елізаветы Аўстрыйскай, жонка герцага Ландсхут-Баварскага Георга Багатага.

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Двор замка Вавель, Кракаў
Кафедральны сабор святых Станіслава і Вацлава, Кракаў

Ядзвіга нарадзілася 21 верасня 1457 у Кракаве. Яна была другім дзіцем і старэйшай дачкой караля Польскага і вялікага князя Літоўскага Казіміра IV і Елізаветы Аўстрыйскай. У сям'і ўжо рос сын Уладзіслаў. Нованароджаную ахрысцілі ў Кракаўскім кафедральным саборы. Сваё імя дзяўчынка атрымала паводле традыцыі дому Ягелонаў: старэйшую дачку назвалі ў гонар каралевы Ядзвігі. Даных пра адукацыю дзяўчынкі не захавалася. На працягу наступных васямнаццаці гадоў у Ядзвігі з'явілася восем братоў і сясцёр. Яшчэ тры сёстры нарадзіліся, калі яна ўжо адбыла ў Баварыю.
У 1468 г. яе рукі дамагаўся кароль Венгрыі Мацьяш Хуньядзі. 8 красавіка 1468 у Кракаў прыбыў венгерскі пасланец - оламаўцкі біскуп Пратасі з Боскавіц [1]. Ён прапанаваў Казіміру IV гэты шлюб для ўмацавання будучага саюза, накіраванага супраць Іржы з Падэбрадаў. Сватаўство Мацьяша падтрымліваў Рымскі Папа Павел II. У той час Казімір IV знаходзіўся ў міры з каралём Іржы, да таго ж жонка Казіміра каралева Елізавета была катэгарычна супраць шлюбу Ядзвігі і Мацьяша. Мацьяшу Хуньядзі было адмоўлена. У наступным годзе ён быў выбраны каралём Чэхіі. Іржы з Падэбрадаў быў вымушаны шукаць прыстанішча ў Польшчы. Мацьяш ізноў прасіў сабе ў жонкі Ядзвігу і зноў атрымаў адмову.
20 кастрычніка 1470 годзе ў Грацы быў складзены дагавор паміж імператарам Фрыдрыхам III і каралём Казімірам IV. Сярод іншых было разгледжана і пытанне пра жаніцьбу сына Фрыдрыха Максіміліяна на дачцэ Казіміра Ядзвізе. Мацьяш Хуньядзі яшчэ двойчы спрабаваў жаніцца на Ядзвізе: у ліпені 1471 г. і верасні 1473 г. Абедзве яго прапановы былі адхілены.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]