Ядрушка даўгарогая

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Ядрушка даўгарогая
Gymnadenia conopsea.JPG
Ядрушка даўгарогая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gymnadenia conopsea (L.) R. Br., 1813

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   43600
NCBI   59324
EOL   1100605
GRIN   t:423724
IPNI   636509-1
TPL   kew-93634

Ядрушка даўгарогая, Ядрушка камарніковая[3] (Gymnadenia conopsea) — кветкавая травяністая расліна сямейства архідных (ятрышнікавых).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая травяністая расліна з пальчаталопасцевымі клубнямі і прамым аблісцелым сцяблом вышынёй 25-45 см, пры аснове пакрытым бураватымі ліставымі похвамі[3]. Лісце (3-5) вузкае, доўгае; ніжняе ланцэтнае, з башлыкападобнай верхавінкай. Кветкі дробныя, светла-пурпуровыя або лілова-пурпуровыя, з тонкай доўгай, сэрцападобнавыгнутай шпоркай і слабым пахам гваздзіка, сабраны ў густое, вузкае, цыліндрычнае коласападобнае суквецце[3]. Губа ромбападобная, трохлопасцевая, сярэдняя лопасць даўжэйшая[3]. Завязь сядзячая, цыліндрычная, скручаная. Плод — сухая каробачка.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Еўразійскі барэальны плюрызанальны від. Пашырэнне: Еўропа, Каўказ, Сібір, Далёкі Усход; у Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах і астраўных участках росту ў межах асноўнай часткі арэала. Месцы росту: саснякі імшыстыя і верасовыя, другасныя беразнякі, пераходныя асакова-сфагнавыя балоты, сырыя лугі, лясныя паляны і ўзлескі[3]. Расце асобнымі экземплярамі і невялікімі, радзей значнымі групамі[3].

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Цвіце ў чэрвені-ліпені, пладаносіць у ліпені-жніўні[3]. Размнажэнне насеннае, зрэдку вегетатыўнае.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Дэкаратыўная і меданосная расліна. У выглядзе адвару клубняў можа выкарыстоўвацца як ахінальны і змякчальны сродак пры запаленчых захворваннях страўнікава-кішачнага тракту, паносах, запаленні мачавога пузыра, пры атручванні ядамі[4].

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 3,5 3,6 Кокушник комарниковый, или длиннорогий // Лекарственные растения и их применение — 5-е, перераб. и. доп.. — Мінск: «Наука и техника», 1974. — С. 97-98. — 592 с. — 120 000 экз.
  4. Любка двулистная, ночная фиалка // Лекарственные растения и их применение — 5-е, перераб. и. доп.. — Мінск: «Наука и техника», 1974. — С. 99-101. — 592 с. — 120 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU) 


  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5
  • Кокушник комарниковый, или длиннорогий // Лекарственные растения и их применение — 5-е, перераб. и. доп.. — Мінск: «Наука и техника», 1974. — С. 97-98. — 592 с. — 120 000 экз.