Яд ва-Шэм
| «Яд ва-Шэм» Нацыянальны мемарыял Катастрофы і Гераічнасці іўр.: יד ושם |
|
| Дата заснавання | 1953 |
|---|---|
| Месцазнаходжанне | Іерусалім, 91034. пошт. скрыня 3477 |
| Праезд | Аўтобусамі №№ 1, 13, 16, 17, 17А, 18, 20, 21, 23, 24, 26, 27, 33, 39 |
| Тэлефон | +972-2-6443763, +972-2-6443429 |
| Адкрыты | нядз-чц 9.00-17.00, пт і перадсвяточныя дні 9.00-14.00 |
| Сайт | |
Нацыянальны мемарыял Катастрофы і Гераічнасці на ВікіСховішчы |
|
Яд ва-Шэм (іўр.: יד ושם) — нацыянальны мемарыял Катастрофы (Халакоста) і гераізму. Знаходзіцца ў Іерусаліме на Хар ха-Зікарон (Гара Памяці). Мемарыял быў заснаваны ў 1953 годзе па рашэнню Кнесета з мэтай увекавечыць памяць аб яўрэях - ахвярах нацызму ў 1933-1945 гадах, разбураных яўрэйскіх абшчынах, а таксама аддаць даніну павагі змагарам супраць фашызму і праведнікам свету, якія ратавалі яўрэяў, рызыкуючы ўласным жыццём. Мемарыял штогод наведвае больш за мільён чалавек.
Назва комплексу - "рука і імя", "памяць і імя" або "месца і імя" - паходзіць ад слоў прарока Ісаі: «І дам Я ім у доме Маім і ў сценах Маіх памяць і імя лепшае, чым сынам і дачкам; дам яму вечнае імя, якое не вынішчыцца.» (Іс.56: 5)
Знішчэнне яўрэяў у гады Другой сусветнай вайны ў многіх мовах атрымала назву «Халакост». У іўрыце, аднак, існуе іншы тэрмін - Шаа (השואה - бедства, катастрофа).
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Яд ва-Шэм- Сайт Яд ва-Шэм (англ.)
- Сайт арганізацыі «Аўстрыйскія сябры Яд ва-Шэм» (ням.)
- Музей Яд ва-Шэм на сайце ilMuseums.com
Канал Яд ва-Шэм на YouTube