Язва страўніка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Язва страўніка
Deep gastric ulcer.png
Выява язвы страўніка, атрыманая з дапамогай эндаскопа
МКХ-10 K25.25.

Язва страўніка — утварэнне язвы ў страўніку або дванаццаціперснай кішцы праз заражэнне гелікабактэрыяй, што перадаецца ад бактэрыяносьбіта са слінай і пацалункамі, праз брудныя посуд і садавіну. Ад хваробы пакутуе 8-10 % людзей у свеце. Узровень заражэння ў Беларусі дасягае паловы насельніцтва. Найперш закранае 30—50-гадовых. Ускладненне хваробы выклікае перытаніт, рак і звужэнне страўніка або 12-перснай кішкі, што ўяўляе смяротную пагрозу.

Папярэджанне[правіць | правіць зыходнік]

Прадухіленню хваробы спрыяюць моцны імунітэт і выкарыстанне чыстага посуду, 5-разовае штодзённае харчаванне. Дабратворна ўздзейнічаюць адваранае мяса і рыба, яйка ўсмятку, малако, тварог, вараная і тушаная гародніна і ў выглядзе пюрэ, паравое суфле, запяканка, каша, кісель, жэле, печаныя яблыкі, мінеральная шчолачная вада без газу, макароны, чэрствы белы хлеб, сок свежай капусты, морквавы і бульбяны сок, мёд, сок алоэ, абляпіхавы алей, адвар і сок трыпутніку. Тэмпература прыгатаванай ежы мае быць блізкай да тэмпературы цела. Выключэнню з ежы падлягаюць наварыстыя мясныя, рыбныя і грыбныя булёны, вяндліна і смажаныя стравы, саленні і марынады, сырая гародніна, вострыя прыправы, цыбуля, часнок, цытрусавыя, чорны хлеб, выпечка, марожанае, газіраваныя фруктовыя напоі, кава і моцная гарбата.

Прычыны[правіць | правіць зыходнік]

Хваробе спрыяе стрэс у спалучэнні тытунепаленнем, ужыццё спірту, наяўнасць хворага ў сям'і і выкарыстанне шматразовага посуду ў закусачных хуткага харчавання.

Праявы[правіць | правіць зыходнік]

Хвароба выяўляецца праз пякотку, боль у страўніку пасля ежы, кіслы прысмак у роце і ваніты[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]