Язычча
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Язычча (Язичіє) - праект штучнае мовы, распрацаваны ў канцы XIX ст. групай людзей, што лічылі ўкраінскую мову дыялектам рускае мовы. Язычча ўяўляе з сябе сумесь царкоўнаславянскіх, рускіх словаў з дадаткам некаторых украінскіх і польскіх словаў і ўкраінскімі правіламі вымаўлення. Публікацыі на языччы выдаваліся напрыканцы XIX ст. ва Усходняй Галіцыі, пасля чаго прыхільнікі язычча перайшлі на рускую мову.
| Славянскія мовы | |
|---|---|
| Усходнія | старажытнаўсходнеславянская † • русінская † • старажытнанаўгародская † • стараруская † • беларуская(дыялекты) • руская(дыялекты) • украінская(дыялекты) |
| Заходнія | кашубская • лужыцкія: верхняя — ніжняя • мараўская • палабская † • польская • славацкая • чэшская |
| Паўднёвыя | царкоўнаславянская • балгарская • македонская • сербахарвацкія: баснійская — сербская — харвацкая — чарнагорская • славенская (прэкмурская, рэзьянская) |
| Іншыя | праславянская † • змешаныя: суржык • трасянка • піджыны: русенорск † • кяхцінская † • штучныя: словіа • сібірская мова • язычча |
| † — мёртвыя мовы | |
