Язэп Міхайлавіч Горыд

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Язэп Горыд
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні:

Язэп Міхайлавіч Горыд

Дата нараджэння:

27 ліпеня 1896({{padleft:1896|4|0}}-{{padleft:7|2|0}}-{{padleft:27|2|0}})

Месца нараджэння:

Сцяг Расіі Адэса

Дата смерці:

1 верасня 1939({{padleft:1939|4|0}}-{{padleft:9|2|0}}-{{padleft:1|2|0}}) (43 гадоў)

Месца смерці:

Сцяг Польшчы

Язэп Міхайлавіч Горыд (27 ліпеня 1896, Адэса — 1 верасня 1939) — заходнебеларускі мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вокладка кнігі А. Грыневiча «Дзіцячы Спеўнік» аздоблены Горыдам.
Манаграма Горыда
Часопіс Маланка аздоблены Горыдам, 1926

год

Нарадзіўся ў Адэсе. Маці Браніслава Янкоўская. У Марыупалі скончыў школу. Пайшоў на фронт Першай сусветнай вольнапісаным. На Кубані далучыўся да польскага войска Люцыяна Жалігоўскага, у складзе якой — праз Бесарабію і Галіцыю — тройчы паранены стралец Язэп дайшоў у 1921 годзе да Вільні[1].

У 19231928 навучаўся на Мастацкім факультэце Віленскага ўніверсітэта.

Займаўся прыкладной і станкавай графікай, станковым і манументальным жывапісам.

У 1925 годзе ён аздобіў выданне фалькларыста і музыказнаўцы Антона Грыневіча «Беларускі дзіцячы спеўнік». У снежні 1926 распрацаваў лагатып Грамадоўскай газеты «Narodny zwon»[1]. Да 1928 вядучы мастак сатырычнага часопісу «Маланка», афармляў кнігі М. Багдановіча «Вянок» (2-е выданне), М. Васілька «Шум баравы», М. Танка «Журавінавы цвет», Р. Шырмы «Беларускія народныя песні», Я. Станкевіча «Беларускія (крывіцкія) казкі», заходнебеларускія падручнікі.

Сымон Рак-Міхайлоўскі замовіў партрэты Якуба Коласа і Янкі Купалы. У менскім музеі Купалы захоўваецца графічны адбітак партрэта песняра аўтарства Ніны Сасноўскай і Іосіфа Горыда. Спадарыня Ніна зрабіла алоўкавы малюнак, а Горыд перавёў яго на літаграфскі камень[1].

У чэрвені 1928 Горыда «адмыслова запрасілі» паўдзельнічаць у выставе, што павінна адбыцца ў памяшканні рэстарана Урублеўскіх (на рагу Міцкевіча і Арэшкоўскага), на якую даслаў свае тры працы і вядомы мастак Людамір Сляндзінскі.

Паціху адыходзіць ад малааплочваемай працы над беларускімі выданнямі. Атрымлівае памяшканне пад часовую майстэрню ў бернардзінскіх мурах, дзе выконвае першую манументальную замову, якая істотна падмацавала яго фінансавы стан. У 1929 удзельнічае ў дзвюх выставах: у Вільні і Познані са сваімі станковымі творамі.

З 1928 навучаўся ў Парыжы, дзе рабіў свае выстаўкі ў 1925, 1928, 1930 гадах. У 1930 пасля сваёй выстаўкі ў Галерэі Зак вяртаецца ў Вільню.

Па вяртанні робіцца папулярным мастаком, мае шмат замоў. Удзельнічаў у распачатай 14 чэрвеня 1931 года выставе, прымеркаванай да заснавання музея сучаснага мастацтва. Прэзентаваў свае працы на І Выставе твораў віленскіх мастакоў у Друскеніках. Ад пачатку 1932 года, тры гады запар, яго выстаўкі атрымлівалі рэзананс у Варшаве. Год працаваў над замовай па выкананні вітража і фрэсак у прэзентацыйнай зале віленскага гарнізоннага казіно, у якой прадставіў сімвалічныя сцэны вызвалення і адраджэння Польшчы, што было ўспрынята замоўцамі патэтычна.

У кастрычніку 1932 года зладзіў персанальную выстаўку з 50-ці твораў. Тады ж, у 1930-я гады, зрабіў сграфіта на адміністрацыйным будынку, што на вуліцы Дамініканскай. У агульную, трохколерную кампазіцыю раслінна-дэкаратыўнага арнаманта, побач з нябесным апекуном Вільні, навечна пасяліў Скарынаўскі відарыс, што, дарэчы, захаваўся да сёння.

Паводле некаторых звестак, загінуў пад час бамбардзіроўкі Варшавы 1 верасня 1939 года[2]. Паводле іншых звестак загінуў пад Вільняй[3].

Працы[правіць | правіць зыходнік]

Вільня[правіць | правіць зыходнік]

Аб'ёмны роспіс (над першым паверхам) каляровымі тынкоўкамі (сграфіта). Будынак на вул. Дамініканская.

Дагэтуль захаваўся аб'ёмны роспіс у беларускім стылі, з выкарыстаннем малюнкаў з гравюр Скарыны каляровымі тынкоўкамі (сграфіта) будынку на вул. Дамініканская[1].

Літоўскі мастацкі музей[4][правіць | правіць зыходнік]

  1. Партрэт скульптара Рафала Яўхімовіча, 1929, год набыцця 1956
  2. Вільня, Лукішкі, пляц узімку 1932, год набыцця 1958
  3. Віленская бажніца Св. Яна з усходняга боку і дамы на вуліцы Св. Міхаіла (без года)

Нацыянальны музей у Варшаве[правіць | правіць зыходнік]

  1. Нёман з рыбакамі на беразе
  2. Узгорак

У цэнтральным дзяржаўным архіве Літвы захоўваюцца яго заліковая кніжка, фота, даведкі ўніверсітэта[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Пілігрымка мастака Іосіфа Горыда Сяргей Гваздзёў Новы Час 02-04-2010
  2. 2,0 2,1 Вяртанне-6, Мінск, 1999 Беларускі фонд культуры с.102
  3. Каталог аўкцыёну
  4. Вяртанне-6, Мінск, 1999 Беларускі фонд культуры с.109-100

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons