Яйцаклетка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чалавечая яйцаклетка

Яйцаклетка (навук. аацыт, радзей. авацыт) — жаночая палавая клетка (гамета), з якой нараджаецца новы арганізм.

Утвараецца ва ўсіх вышэйшых раслін, у некаторых водарасцей і грыбоў. У мохападобных, папарацепадобных і голанасенных яйцаклеткі ўзнікаюць у архегоніях. У пакрытанасенных уваходзяць у склад зародкавага мяшка. У жывёл яйцаклетку часцей называюць яйцом.

Адносна буйная нерухомая клетка. Форма і велічыня яйцаклетак у раслін розная. Па памерах яйцаклетка значна буйнейшая за мужчынскую гамету. У верхняй частцы ёсць вакуоля. Звонку ўкрыта тонкай плазматычнай мембранай, якая садзейнічае абмену рэчываў паміж яйцаклеткай і цытаплазмай зародкавага мяшка і пранікненні ў яе спермія пры апладненні.

Яйцаклеткі ўтвараюцца ў выніку аагенезу. Пасля апладнення з аплодненай яйцаклеткі (зіготы) развіваецца зародак (эмбрыён). Пры партэнагенезе эмбрыён, а затым новы арганізм развіваецца з неаплодненай яйцаклеткі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]