Як

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Як
Schwarzer Yakbulle.JPG
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Тып:

Хордавыя

Падтып:

Хрыбетныя

Клас:

Сысуны

Атрад:

Парнакапытныя

Сямейства:

Пустарогія

Падсямейства:

Быкі

Род:

Сапраўдныя быкі

Від:

Як

Навуковая назва

Bos grunniens (Linnaeus, 1766)

ITIS   183840

Як (Bos grunniens) — жывёла сямейства пустарогіх; таксама тыбецкі або бык, які рохкае (незадаволены як рохкае, што буйной рагатай жывёле не ўласціва).

Радзіма яго — Тыбет. Эксплуатуецца ў якасці клуначнай і мясной жывёлы. У раёнах развядзення ўжываецца таксама малако яка.

Знешні выгляд [правіць]

Як — буйная жывёла з доўгім целам, адносна кароткімі нагамі, шырокімі, круглявымі капытамі і цяжкай, нізка пасаджанай галавой. Вышыня ў карку да 2 м, маса ў старых быкоў да 1000 кг. Даўжыня цела старога самца да 4,25 м, з іх 0,75 м прыпадае на хвост. Даўжыня самкі да 2,8 м, вышыня 1,6 м, вага 325—360 кг.