Якаб Іорданс
| Якаб Іорданс | |
Аўтапартрэт |
|
| Імя пры нараджэнні: |
Jacob Jordaens |
|---|---|
| Дата нараджэння: | |
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: |
18 кастрычніка 1678 (85 гадоў) |
| Месца смерці: | |
| Уплыў: | |
Якаб ІОРДАНС (19 мая 1593, г. Антверпен, Бельгія — 18 кастрычніка 1678) — фламандскі жывапісец. Лічыцца, асабліва пасля смерці Рубенса, які аказаў на яго вялікі ўплыў, адным з выбітных прадстаўнікоў фламандскага барока.
Змест |
Біяграфічныя звесткі [правіць]
3 1607 вучыўся ў Антверпене ў А. ван Норта. У творчасці захоўваў сувязі з традыцыямі нідэрландскага мастацтва XVI ст., выкарыстоўваў дасягаенні Караваджа і Рубенса, з якім супрацоўнічаў у 1620—40 г. Усё сваё жыццё пражыў у Паўднёвых Нідэрландах, толькі ў 1641 г. працаваў нядоўга ў Англіі. Яго карціны можна знайсці ў любой царкве Антверпена. Нават пасля яго звароту ў кальвінізм у 1645 г. каталіцкая царква працягвала заказваць яму працы.
Творчасць [правіць]
Якаб Іорданс быў прадаўжальнікам традыцый Пітэра Рубенса. Адзін з лепшых памочнікаў у майстэрні Рубенса, ён многаму тут навучыўся. Але галоўнае, што было ўзята і развіта Я. Іордансам, гэта рэалістычнасць і жыццёвая пераканаўчасць выяўлення. За якія б тэмы ні браўся мастак — міфалагічныя, біблейскія, бытавыя, — ён захоўваў цвярозы погляд на рэчаіснасць, здаровы народны пачатак.[1]
Раннім работам уласцівы выразна простанародны характар вобразаў, шчыльна згрупаваных на пярэднім плане, буйныя выпуклыя формы, асвятленне, якое падкрэслівае яркія колеры («Святая сям'я», каля 1615; «Пакланенне пастухоў», каля 1617; «Алегорыя Плоднасці» («Услаўленне Памоны»), каля 1622).
1620—30-ыя г. лічацца часам росквіту таленту жывапісца. Ён адлюстроўваў сялянскія і бюргерскія тыпажы, якія вылучаліся цяжкаважкасцю фігур, сакавітасцю дэталей, рысамі грубаватага жыццярадаснага гумару. У гэтыя гады напісаны работы «Алегорыя ўрадлівасці», «Праметэй», «Меркурый і Аргус», «Адысей у пячоры Паліфема», дзе міфалагічныя сюжэты трактуюцца як поўнасцю жанравыя. Улюбёным жанрам Я. Іорданса быў бытавы. Герояў для сваіх твораў ён шукаў у сялянскім асяроддзі, у народным натоўпе, а тэмы — у народных прымаўках, байках і паданнях.
Адна з цікавых работ мастака — карціна «Сатыр у гасцях у селяніна» (1620), напісаная на сюжэт байкі Эзопа. Адпаведна яму казланогая істота, апынуўшыся ў доме просталюдзіна, была запрошана да стала і вельмі здзівілася «двудушнасці» людзей. Тыя дзьмуць на рукі, каб іх сагрэць, і на лыжку кашы, каб яе астудзіць. Я. Іорданс піша некалькі варыянтаў сцэны (найбольш вядомыя творы зберагаюцца ў музеях Мюнхена, Будапешта і Масквы), але заўсёды паўтарае адзін і той жа знойдзены падыход у раскрыцці тэмы «свет — рэчаіснасць». У карціне ўсё — ад герояў апавядання да падрабязнасцей акружэння — рэальна, жыццёва і пераканаўча.
Своеасаблівасць творчасці Я. Іорданса выказалася ў шматфігурных жанравых палотнах «Свята баровага караля» (1638) і «Кароль п'е» (да 1656), якія таксама вядомы ў шматлікіх аўтарскіх паўтарэннях. Гэта паказ бязмежнай, неўтаймаванай весялосці, грубаватых, але шчырых пачуццяў простых людзей. Карціны нібыта прасякнуты рухам, дынамікай, якія перадаюцца дзякуючы дакладна выверанай пластыцы паказаныхфігур, згарманізаваным пераходам святла і ценяў.
У позні перыяд творчасці Я. Іорданс працягваў працаваць у розных жанрах (бытавым, партрэтным), звяртаўся да біблейскіх і міфалагічных тэм. Да лепшых работ гэтых гадоў адносяцца кампазіцыі «Няптун, які выкрадае Амфітрыду», «Выгнанне гандляроў з храма» (абедзве — 1620-ыя), «Сямейны партрэт» (каля 1615), «Пакланенне вешчуноў» (1618—20), «Партрэт пары ван Сурпель» (каля 1636).
Рабіў малюнкі і кардоны для шпалераў («Гісторыя Аляксандра», «Серыя фламандскіх прымавак»).
Зноскі
- ↑ Лазука (2010)
Літаратура [правіць]
- Каранеўская І. Іорданс // БЭ ў 18 т. Т. 7. — Мн.: БелЭн, 1998.
- Лазука Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. XVII — XVIII стагоддзі / Б.А.Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. ISBN 978-985-01-0899-9
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Якаб Іорданс
| Гэта пачатак артыкула пра мастакоў. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |