Якаў Карлавіч Грот
Якаў Карлавіч ГРОТ (15 снежня 1812-24 мая 1893), рускі мовазнавец, гісторык літаратуры, перакладнік.
З абруселых немцаў. Скончыў Царскасельскі ліцэй. Служыў прафесарам рускай мовы і славеснасці ў Гельсінгфорскім універсітэце. З 1862 цалкам прысвяціў сябе працы ў Аддзяленні рускай мовы і славеснасці Пецярбургскай Акадэміі навук. Падрыхтаванае Гротам першае акадэмічнае сабранне сачыненняў Г. Р. Дзяржавіна было дужа крытычна сустрэта рэвалюцыйна-дэмакратычнымі крытыкамі, у аснове чаго ляжала катэгарычнае непрыманне імі кансерватыўна-дзяржаўнай пазіцыі Грота.
Асаблівае значэнне маюць працы па этымалогіі, лексікаграфіі і граматыцы рускай мовы; у т. л. нарматыўныя кіраўніцтвы «Спрэчныя пытанні рускага правапісу ад Пятра Вялікага дагэтуль» (1873) і «Рускі правапіс» (1875, вытрымаў 22 выдання), якія дзейнічалі аж да арфаграфічнай рэформы 1917—1918 гадоў. З 1891 узначальваў выданне акадэмічнага «Слоўніка рускай мовы».
- Святая Русь: Энциклопедический словарь русской цивилизации / сост. О.А. Платонов. — М, 2000. — 1040 с. ISBN 5-901364-01-5
