Якаў Мікітавіч Афанасьеў
| Якаў Мікітавіч Афанасьеў | |
![]() |
|
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Дата смерці: | |
| Навуковая сфера: | |
| Навуковае званне: | |
| Альма-матэр: | |
Якаў Мікітавіч АФАНАСЬЕЎ (21 кастрычніка 1877, Балашоў Саратаўскай вобласці, Расія — 20 снежня 1937, Мінск, НКВД) — глебазнавец. Акадэмік АН БССР (1928)[1].
Змест |
Біяграфія [правіць]
У 1901 скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт[1]. Выкладаў на Галіцынскіх жаночых курсах у Маскве. З 1913 член Глебазнаўчага камітэта Маскоўскага таварыства сельскай гаспадаркі[1]. З 1921 прафесар, загадчык кафедры глебазнаўства Горацкага сельскагаспадарчага інстытута (з 1925 Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі)[1]. Акадэмік БелАН (1928)[1]. У 1931-37 дырэктар Інстытута аграглебазнаўства БелАН[1]. Арыштаваны 9 жніўня 1937. 19 снежня 1937 прыгавораны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР да расстрэлу.
Рэабілітаваны 18 ліпеня 1957.
Навуковая дзейнасць [правіць]
Праводзіў даследаванні глеб. Аўтар прац па пытаннях павышэння ўраджайнасці ў розных глебавых раёнах Беларусі, барацьбе з залішняй вільготнасцю ў глебах[1].
Кіраваў складаннем першай карты глебаў Беларусі[1] і адной з першых глебазнаўчых карт свету.
Апублікаваў больш за 30 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфіі[2].
Асноўныя працы [правіць]
- Глебавыя раёны БССР. Мн., 1931;
- Як павысщь ураджайнасць на глебах БССР. Мн., 1933;
- Аб мерах барацьбы са збыткоўнай вільгаццю i недахопам аэрацыі ў глебах БССР у сувязі з ix рэльефам i тыпам. Мн., 1935.
Зноскі
Літаратура [правіць]
- Возвращенные имена; Энцыклапедыя прыроды Беларусі. Т. 1. Мн., 1983.
- Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т.1. —Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
Спасылкі [правіць]
- Афанасьев Яков Никитович (руск.)


