Якаў Саннікаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Якаў Саннікаў (1780, Усць-Янск — не раней 1812) — рускі прамысловец (здабываў пясца), даследчык Новасібірскіх астравоў. Адкрыў і апісаў астравы Стаўбавы (1800) і Фадзееўскі (1805). У 1808—1810 гадах удзельнічаў у экспедыцыі М. М. Гедэнштрома. У 1810 году перасёк востраў Новая Сібір, у 1811 годзе абышоў востраў Фадзееўскі. Саннікаў выказаў меркаванне аб існаванні на поўнач ад Новасібірскіх астравоў, у прыватнасці ад вострава Кацельны, шырокай зямлі (гл. Зямля Саннікава). Яго ўнук, таксама Якаў Саннікаў, вядомы як мецэнат, які дапамагаў палярным даследчыкам Аляксандру Бунге, Эдуарду Толі, Фрыцьёфу Нансену.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]