Якуб Гуснік
Якуб Гуснік | |
---|---|
чэшск.: Jakub Husník | |
Дата нараджэння | 29 сакавіка 1837[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 лютага 1916[1][3][…] (78 гадоў) ці 26 сакавіка 1916[4] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Jaroslav Husník[d][7] |
Род дзейнасці | мастак, фатограф, настаўнік, вынаходнік, друкар, прадпрымальнік |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Якуб Гуснік (чэшск.: Jakub Husnik; 29 сакавіка 1837, Вейпрніцы, Аўстрыйская імперыя (цяпер раён Пльзень-поўнач, Пльзенскага краю Чэшскай Рэспублікі) — 26 сакавіка 1916, Прага) — чэшскі мастак, педагог, навуковец і вынаходнік у галіне фотамеханічных спосабаў рэпрадукавання.
Навукова-даследчыцкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Працаваў у галіне геліяграфіі, фоталітаграфіі, фотацынкаграфіі. Прапанаваў рэпрадукцыйную эмульсію з фторыстым серабром, клішэ на слаях з жэлаціны і хлорнага жалеза (для высокага друку). Вынайшаў (1865—68) адзін з мастацкіх спосабаў рэпрадукавання — фотатыпію.
Сумесна з прафесарам Шварцам, прапанаваў «мокры спосаб» апрацоўкі фатаграфій. У 1893 ўдасканаліў трохкаляровае прайграванне для друку і атрымаў на яго першы патэнт. У 1908—1920 гадах яго сын Яраслаў Гуснік праводзіў эксперыменты з аўтахромам.
Аўтар манаграфій «Агульная галіна фотатыпіі» (1877, 3-е выд. 1885), «Геліяграфія» (1888) і інш.
Мастацкая творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Жывапісец-партрэтыст, аўтар шэрагу жанравых палотнаў. Стварыў некалькі жывапісных работ для царквы ў Угрыневец паблізу Прагі.
Зноскі
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Archiv hl. m. Prahy, Matrika zemřelých u sv. Prokopa na Žižkově, sign. ŽKP Z5, s. 47
- ↑ regional database of the Pilsen City Library Праверана 20 красавіка 2024.
- ↑ Regional Database of the Central Bohemian Research Library in Kladno Праверана 20 чэрвеня 2023.
- ↑ Archiv hl. m. Prahy, Matrika zemřelých u sv. Prokopa na Žižkově, sign. ŽKP Z5, s. 47
- ↑ Archiv hl. m. Prahy, Soupis pražských obyvatel, list 370 • 1837 • Husník, Jakub
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гуснік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).