Якуцкая мова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Якуцкая мова
Саманазва:

Саха тыла

Краіны:

Расія

Рэгіёны:

Рэспубліка Саха, Магаданская вобласць, Іркуцкая вобласць, Краснаярскі край, Хабараўскі край

Афіцыйны статус:

Якутыя Якутыя

Агульная колькасць носьбітаў:

450 140 (2010)[1]

Класіфікацыя
Катэгорыя:

Мовы Еўразіі

Алтайскія мовы

Цюркская галіна
Якуцкая група
Пісьменнасць:

кірыліца (Якуцкае пісьмо)

Моўныя коды
ISO 639-1:

ISO 639-2:

sah

ISO 639-3:

sah

Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка
SakhaDolganWorld.jpg

Якуцкая мова (Саха тыла) — мова якутаў, належыць да цюркскай групы моваў. Колькасць носбітаў мовы па дадзеных перапісу 2002 г. складае каля 444.000 чалавек, якія пражываюць у асноўным на тэрыторыі Якуціі, а таксама ў Іркуцкай і Магаданскай абласцях, Краснаярскім і Хабараўскім краях.


Якуцкая мова рэзка адрозніваецца ад іншых цюркскіх моваў наяўнасцю пласта лексікі няяснага паходжання (магчыма, палеаазіяцкага). Маецца таксама мноства мангольскіх запазычанняў.

Пісьмовасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1917 годзе новы алфавіт на аснове МФА быў створаны З. А. Наўгародавым. Першапачаткова ён утрымліваў толькі малыя літары, а таксама знак : для адлюстравання доўгіх гукаў (як галосных, так і зычных). У 1924 годзе гэты алфавіт быў рэфармаваны. Пазней ён рэфармаваўся яшчэ некалькі разоў, пакуль у 1929 ня быў заменены на ўніфікаваны цюркскі алфавіт. Потым у 1939 годзе быў ажыццёўлены пераход на алфавіт на аснове кірыліцы. Першы слоўнік якуцкай мовы склаў Эдуард Пякарскі.

Сучасны якуцкі алфавіт[правіць | правіць зыходнік]

Сёння ў якуцкай мове выкарыстоўваецца алфавіт, які ўтрымлівае ўвесь рускі алфавіт, плюс пяць дадатковых літараў: Ҕҕ, Ҥҥ, Өө, Һһ, Үү і дзве камбінацыі: Дзь дзь, Нь нь. Выкарыстоўваюцца таксама 4 дыфтонга: уо, ыа, иэ, үө.

TÜRKİYE TÜRKÇESİ (Y) KIRGIZ TÜRKÇESİ (C) SAHA TÜRKÇESİ (S) Кыргыз түркчеси Саха түркчеси Түркие түркчеси
yıl Cıl Sıl жыл Сыл йыл  
yağmur camgır Samıır жамгыр самыыр яғмур  
Yaka caka Sağa жака саҕа яка  
yalamak caloo Salaa жалоо салаа яламак  
Yaş caş Saas жаш саас яш  
yaşdaş caştaş Saastıı kihi жашташ саастыы киһи яшдаш  
Yat cat Sit- жат сит ят  
yedi ceti Sette жети сэттэ ети  
Yel cel Siel жел сиэл ел  
yeni cañı Saña жаңы саҥа ени  
Yeniden cañıdan Sañattan жаңыдан саҥаттан енидең  
yer cer Sir жер сир ер  
Yumak (yıkamak) cuu- Suuy- жуу сууй юмак(йыкамак)  
Yıldız cıldız Sulus жылдыз сулус йылдыз  
Yirmi cıyırma Süürbe жыйырма сүүрбэ йирми  
Yok (hayır) cok Suox жок суох ёк (хайыр)  
Yol col Suol жол суол ёл  
Yumurta cumurtka Sımmııt жумуртка сымыыт юмурта  
Yumuşak cumşak Sımnağas жумшак сымнаҕас юмушак  
Yüz cüz Süüs жүз сүүс йүз  

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Вікіпедыя

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
Сүрүн сирэй якуцкай