Ямал — Еўропа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Газаправод Ямал — Еўропа
Асноўныя існуючыя і запланаваныя газаправоды з Расіі ў Еўропу

Ямал — Еўропа — расійскі магістральны экспартны газаправод, пабудаваны прадпрыемствам Ленгазспецстрой. Злучае газавыя радовішчы поўначы Заходняй Сібіры з канцавымі спажыўцамі ў Заходняй Еўропе. Праходзіць праз тэрыторыю Беларусі і Польшчы.

Трубаправод мае дыяметр 1420 мм, ціск у ім забяспечвае 31 кампрэсар, сумарная магутнасць якіх складае 2399 МВт. Прыкладна 3000 км труб праходзіць па тэрыторыі Расіі, 575 км — па тэрыторыі Беларусі і 680 км — Польшчы. У Германіі ён падзяляецца на лакальную сетку трубаправодаў. Прапускная здольнасць газаправода Ямал—Еўропа складае каля 30 млрд кубаметраў газу ў год.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Газаправоды Расія-ЕС