Яна, 1-ы ліст

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Выява Яна Багаслова пэндзля Даменікіна

Першы ліст апостала Яна - адзін з лістоў апостала Яна, які ўваходзіць у спіс кніг Новага Запавету. Змяшчаецца пасля другім лістом апостала Пятра перад другім лістом Яна.

Аўтарства і асаблівасці ліста[правіць | правіць зыходнік]

Традыцыйна лічыцца, што аўтарам з’яўляецца Ян, сын Зяведзея, любімы вучань і апостал Ісуса Хрыста. Нідзе ў лісце, ні ў пачатку, ні ў сярэдзіне ліста, ні воднага разу не згадваецца імя аўтара. Аднак у пачатку ліста аўтар адносіць сабе да тых, што быў сведкай і ўдзельнікам тых падзей, што здарыліся, каля Хрыстос быў на зямлі. Таксама мова ліста вельмі падобная на тую, на якой было напісана чацвертае Евангелле, гэта паводзіць на думку, што абодвы творы напісаны аднім аўтарам.

Ліст таксама адрозніваецца ад іншых лістоў Новага Запавета тым, што ў лісце няма ні зачыну, ні канцоўкі, якія традыцыйна прысутнітчаюць у большасці лістоў Новага Запавета. Няма і імя аўтара і таго, таму адрасаваны ліст. Твор названы лістом таму, што ў ім ёсць словы “я пішу вам” і адрасавана верагодна да хрысціян Малой Азіі.

Мэта напісання ліста[правіць | правіць зыходнік]

У суполках, у якіх прапаведваў Ян, з’явіліся людзі адвяргаючыя рэальнасць увасаблення Хрыста. Яны маглі з’яўляцца прадстаўнікамі адной з першых хрысціянскіх ерасейдакетызму (слова перакладаецца з грэчаскай мовы як “здавацца”). Прадстаўнікі дакетызму лічылі, што Хрыстос быў не сапраўдным чалавекам, але толькі здаваўся ім. Дакетызм стаў падмуркам гнасціцызму, прадстаўнікі якога адвяргалі ўвасабленне Хрыста. Лічучы матэрыю сусветным злом, гностыкі меркавалі немагчымым, каб святы Бог мог увасобіцца ў грэшнае цела, таму адвяргалі як ўвасабленне Хрыста, так і Яго смерць і Уваскрасенне. Калі не было ўвасаблення, то бесцялесны дух не мог і прысесці сабе ў Ахвяру і ўратаваць чалавецтва. Па іх меркаванням Айцец Пана Хрыста не быў Творцам матэрыяльнага сусвету. Таму атрымаць уратаванне магчыма праз дасягненне таенных ведаў, каб праз іх пазбегнуць зла і сусвету. Вучэнне прадстаўляла небяспеку самаму існаванню Царквы, у выніку ерэтыкі пакінулі суполку. Таму апостал ставіць на мэтуадвергнуць ілжэвучэнне і падбадзёрыць застаўшыхся хрысціян.

Змест ліста[правіць | правіць зыходнік]

Ліст пачынаецца велічнымі словамі, што аўтар ліста сапраўдны сведка падзей, якія "бачыў уласнымі вачамі і кранаў уласнымі рукамі", "пра Слова жыцця, якое і ёсць Ісус Хрыстос". З сваім лісце апостал рашуча заяўляе сваім чытачам, што толькі тыя вернікі ад Бога, хто прызнае, што Ісус прыйшоў у плоці, стаў чалавекам і ўратаваў чалавецтва ад граху дзякуючы сваёй Ахвяры. З другога боку Ян безапеляцыйна паведамляе, што ўсялякі, хто адвяргае ўвасабленне Хрыста, той і ёсць Антыхрыст (дарэчы нідзе больш у Новым Запавеце гэткае слова больш не ўжываецца). Згодна аўтару Выратаванне даецца толькі верай, праяўленнай у любові і сапраўдных дзеяннях. Гэткая вера супрацлеглая таемным ведам, якія ў канцы канцоў прыводзяць да падзелаў і нянавісці. Такая вера з’яўляецца адлюстраваннем сапраўдных ведаў. Толькі той мае сапраўдныя веды, хто народжаны Богам і любіць Бога. Гэтакжа як і той, хто не любіць брата, не любіць і Бога. Таму сапраўдныя веды змяшчаюцца ў любові да Бога і бліжняга. У лісце знаходзяцца вядомыя словы, што “Бог ёсць любоў”.

Месца і час напісання ліста[правіць | правіць зыходнік]

Даклакна немагчыма вызначыць, калі быў напісаны ліст, нават цяжка вызначыць, ці быў сперша напісаны ліст, а потым Евангелле, ці наадварот. Хучэй за ўсё ліст быў напісаны ў апошнім десяцігодзі першага стагодзя, а таму месцам напісання лічыцца Эфес, дзе апостал Ян правёў апошнія гады свайго жыцця.

Кароткі план[правіць | правіць зыходнік]

Ліст падзелены на 5 радзелаў. Ліст цяжка пераказаць, у ім думкі аўтара выкладваюцца не паслядоўна адна за другой, але аўтар увесь час вяртаецца да раней выкладзеных тэм, разглядаючы іх пад іншым поглядам. Такія тэмы, як Боская сутнасць Хрыста, ілжэвучэнняў, любові, духоўнага жыцця, праходзяць праз увесь ліст.

Структура ліста[правіць | правіць зыходнік]

  • Уводзіны (1:1-4)
  • Свет і цемра (1:5-2:29)
  • Дзеці Бога і дзеці д’ябла (3:1-24)
  • Дух праўды і дух ілжы (4:1-6)
  • Вера і любоў (4:7-21)
  • Перамога Божых дзяцей (5:1-21)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Жан Кальвин. Толкование на 1-е Петра, 1-е Иоанна, 1-е и 2-е послание к Фессалоникийцам, Евангелие и Реформация, 336с., 2011г.
  • Толковый Апостол. Соборные послания изъясненные Епископом Михаилом. Правило веры, 768с., 2010г., ISBN: 978-5-94759-099-9
  • Мэтью Генри. Толкование на книги Нового Завета. Том 5 Послания от Иакова - Коринфянам, МКПНП, 1999,406 стр.
  • Толковая Библия. Новый завет. В 7 томах. Том 7. Деяния. Соборные послания. Откровения Иоанна Богослова. Под редакцией А. П. Лопухина. Изд. Дарь, 2009г. 1296 стр. ISBN:978-5-485-00276-3

У сеціве[правіць | правіць зыходнік]

Першы ліст апостала Яна ў перакладзе В. Сёмухі