Янка Светлячок

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Янка Светлячок
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 4 снежня 1888(1888-12-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 лістапада 1957(1957-11-28) (68 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, публіцыст, настаўнік
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Янка Светлячо́к[1] (сапр. — Іван Яфімавіч Гаеўскі[1]; 4 снежня 1888, в. Замужанне, Барысаўскі павет, Мінская губерня, цяпер Барысаўскі раён — 28 лістапада 1957, Плешчаніцы, Лагойскі раён, Мінская вобласць) — паэт, публіцыст, настаўнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з сям’і вясковага сталяра, быў старэйшым з 12 дзяцей. Вучыўся спачатку ў Лошніцы, потым у Барысаве. У 1908 годзе паступіў у Віленскі настаўніцкі інстытут, дзе пазнаёміўся з беларускім адраджэнскім рухам, наведваў рэдакцыю «Нашай Нівы». У 1912 годзе скончыў інстытут і вярнуўся ў родныя мясціны, настаўнічаў у вёсцы Чмялевічы на Лагойшчыне.

Падчас Першай сусветнай вайны прызваны на фронт. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі добраахвотна запісаўся ў Чырвоную Армію, удзельнічаў у грамадзянскай вайне. Нядоўга працаваў у Барысаўскім ваенкамаце і вярнуўся да педагагічнай дзейнасці. У 1930 годзе скончыў Мінскі педагагічны інстытут. Працаваў дырэктарам Каменскай школы ў Лагойскім раёне. Арыштаваны 27 жніўня 1937. Асуджаны 23 лістапада 1937 года тройкай НКУС як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «шкодніцтва» да 10 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўднёвы лагер НКУС. Вызвалены 5 красавіка 1940 года. Вярнуўся на радзіму. Пасля вайны працаваў матэматыкам у школе № 1 г.п. Плешчаніцы[2]. Рэабілітаваны Пракуратурай БССР 31 мая 1989.

Быў жанаты на Алене Станіславаўне Жардэцкай[3].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У 19091915 гады Янка Светлячок быў сталым карэспандэнтам газеты «Наша Ніва». Яго допісы мелі краязнаўчы характар. Ёсць здагадка, што ён мог асабіста быць знаёмым з Янкам Купалам, а найбольш з вядомым бібліяфілам Рамуальдам Зямкевічам[3]. Збіраў фальклор на Барысаўшчыне і Лагойшчыне. Пісаў вершы. Некаторыя з іх друкаваліся ў «Нашай Ніве» і «Беларускім календары за 1914 год». Вершы, пераважна сюжэтныя былі прысвечаны працоўным. У сваім найбольш вядомым паэтычным творы — вершы «З заработкаў» — Я. Светлячок апісаў трагічнае здарэнне з цяжкага і рызыкоўнага жыцця плытагонаў.

Пасля зняволення творчасцю не займаўся[3].

Зноскі

  1. а б БелЭн 2002.
  2. Г.І. Полсычева. Архіўная копія(недаступная спасылка). Родны край. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 2 ліпеня 2014.
  3. а б в Каханоўскі Г.. ЯНКА СВЕТЛЯЧОК. Плещеницы.by. Праверана 20 чэрвеня 2012.(недаступная спасылка)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Светлячок Янка // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. У 6 т. Т. 5. Пестрак — Сяўрук / Б 43 Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Беларусі; Беларус. Энцыкл.; Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны. Пад рэд. А. В. Мальдзіса; Рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 308—309. — 480 с ISBN 5-85700-168-4
  • Каханоўскі Г. А. Светлячок Янка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 254. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Каханоўскі Г. А. Адчыніся, таямніца часу. — Мн., 1984.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]