Янотападобны сабака

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Янотападобны сабака
Marderhund.jpg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Тып:

Хордавыя

Клас:

Сысуны

Атрад:

Драпежныя

Сямейства:

Сабачыя

Род:

Nyctereutes

Від:

Янотападобны сабака

Навуковая назва

Nyctereutes procyonoides
(Gray, 1834)

ITIS   183821
NCBI   34880

Янотападобны сабака, Усурыйскі янот[1] (Nyctereutes procyonoides) — сысун з атраду драпежныя, сямейства сабачыя.

Даўжыня цела ад 50 да 70 см, даўжыня хваста 13-20 см. Вага 5,5 — 9 кг. Поўсць неаднастайная па колеры: шэрая — з пераходам у рудую, або сівое футра з цёмнай рыскай на спіне. На сківіцах — бакенбарды.

Жыве галоўным чынам у лясах, і гаях, звычайна недалёка ад вады. Першапачаткова жыў на Далёкім Усходзе ад паўночнага Індакітая да Карэі і Японіі. У Беларусь завезены ў 1936 годзе, акліматазаваўся, пашырыўся па ўсёй тэрыторыі.

Зноскі

  1. Напісанне Янотападобны сабака, Усурыйскі янот у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.18., кн.1, Мн., 2004, С.274