Януш Астрожскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Януш Астрожскі
Januš Astroski. Януш Астроскі (XVII).jpg
Януш Астрожскі. Невядомы мастак, XVII ст.
POL COA Ostrogski.svg
Герб «Астрожскі»
 
Нараджэнне: каля 1554
Смерць: 12/13 верасня 1620
Род: Астрожскія
Бацька: Канстанцін Астрожскі
Маці: Соф'я з Тарноўскіх
Жонка: Сузанна Сярэды, Кацярына з Любамірскіх, Тэафілія з Тарлаў
Дзеці: ад 1-га шлюбу: Элеанора, Еўфрасіння
ад 3-га шлюбу: Януш Уладзімір

Януш Астрожскі (каля 1554 — 12 або 13 верасня 1620, Тарнаў) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Ваявода валынскі (15841593), кашталян кракаўскі1593); староста багуслаўскі1591), белацаркоўскі1592), чаркаскі і канеўскі1594), пераяслаўскі1604; увайшло ў трыманне ў 1618). Валодаў горадам Дубна і іншымі маёнткамі на Украіне, горадам Тарнаў у Польшчы і інш.

Януш Астрожскі — адзін з найбагацейшых магнатаў Рэчы Паспалітай, апошні прадстаўнік мужчынскай лініі роду і першы, што прыняў Берасцейскую унію. Па яго смерці маёнткі перайшлі да Заслаўскіх[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З княжацкага роду Астрожскіх гербу ўласнага, сын Канстанціна-Васіля і Соф'і з Тарноўскіх. Меў братоў Аляксандра і Канстанціна, сясцёр Кацярыну і Лізавету.

Януш Астрожскі. Невядомы мастак, 2-я палова XVIII ст.

Спачатку выхоўваўся ў Дубне, потым пры двары імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі. У сярэдзіне 1570-х гадоў перайшоў у каталіцтва.

У 1577 годзе бараніў Дубна ад татараў. У Інфлянцкую вайну (15581582) у 1579 годзе ўдзельнічаў у выправе на чарнігаўскія і ноўгарад-северскія землі. 2 лютага 1593 года супольна з Аляксандрам Вішнявецкім перамог у бітве пад Пяткай казацкае войска пад камандай К. Касінскага. Для абароны межаў дзяржавы і ўласных уладанняў у 1609 годзе заснаваў Астрожскую ардынацыю, сталіцай якой з цягам часу зрабілася Дубна.

Займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў. Выступаў супраць падтрымкі Дзмітрыя-Самазванца I і вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай (16091618)[2].

Умацаваў Дубенскі замак бастыёнамі, глыбокім ровам і падвесным мостам, а ў самім горадзе заснаваў касцёл бернардзінцаў і касцёл Яна Непамука. Апроч таго, фундаваў касцёлы ў Межырэччы, Палонным і Астроўцы. Праваслаўю ў сваіх валоданнях не перашкаджаў.

Беражліва захоўваў скарбы продкаў, асабліва шанаваў залаты медаль з выявай свайго бацькі, князя Канстанціна-Васіля, якую як абярог браў з сабой у выправы. Гэты медаль цяпер знаходзіцца ў Эрмітажы.

Жонкамі Я. Астрожскага былі:

  • Сузанна Сярэды (1582), дзеці: Элеанора і Еўфрасіння
  • Кацярына Любамірская (1597)
  • Тэафілія Тарло (1612), дзеці: Януш Уладзімір (памёр у маленстве)

Зноскі

  1. І. А. Юхо, В. Л. Насевіч. Астрожскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. С. 223.
  2. Валерый Пазднякоў. Астрожскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 263.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]