Януш Левандоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Януш Левандоўскі
Janusz Lewandowski
Сцяг Еўрапейскі камісар па бюджэтных пытаннях
з 9 лютага 2010
Папярэднік Альгірдас Шэмета
Сцяг Міністр прыватызацыі Польшчы
12 студзеня 1991 — 5 снежня 1991
Папярэднік Вальдэмар Кучыньскі
Пераемнік Томаш Грушэцкі
Сцяг Міністр прыватызацыі Польшчы
11 ліпеня 1992 — 26 кастрычніка 1993
Папярэднік Томаш Грушэцкі
Пераемнік Веслаў Качмарэк

Нараджэнне 13 чэрвеня 1951(1951-06-13) (72 гады)
Партыя Сцяг Польшчы Грамадзянская платформа
Адукацыя
Дзейнасць эканаміст, палітык, лёгкаатлет
Месца працы
Узнагароды
Сайт januszlewandowski.pl (польск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Януш Антоні Левандоўскі (польск.: Janusz Antoni Lewandowski; нар. 13 чэрвеня 1951 года, Люблін) — польскі і еўрапейскі палітык, еўрапейскі камісар па бюджэтных пытаннях з 9 лютага 2010 года.

Вучыўся ў Гданьскім універсітэце, дзе вывучаў эканоміку, у 1974 годзе абараніў магістарскую дысертацыю, у 1984 года - доктарскую. Працаваў у сферы марскіх перавозак, у канцы 80-х некаторы час выкладаў у Гарвардскім універсітэце. Паралельна быў эканамічным саветнікам «Салідарнасці». У 1991 і 1992-1993 быў міністрам прыватызацыі.

На выбарах у Еўрапарламент 2004 года быў абраны ад партыі Грамадзянская платформа. На выбарах у Еўрапарламент 2009 года быў пераабраны, але 9 лютага 2010 пакінуў сваё дэпутацкае месца ў сувязі з зацвярджэннем яго ў абноўленым складзе Еўракамісіі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]